План-канспект урока медыцынскай падрыхтоўкі ў 11 класе. Аўтар — настаўніца медыцынскай падрыхтоўкі Петруковіч А.А.

Тэма:             Хваробы органаў стрававання

  Мэта: Фарміраванне ў вучняў ведаў пра захворванні органаў стрававання, пра здаровы лад жыцця, ўменняў па аказанні першай дапамогі, па доглядзе хворых і пацярпелых.

задачы:вучні павінны ведац ь прычыны і сімптомы  захворванняў органаў стрававання,  асаблівасці  працякання захворванняў;  прынцыпы лячэння,   асаблівасці  догляду  за хворымі;  прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанню захворванняў органаў стрававання.

Асноўныя паняцці: адрыжка, пякотка, метэарызм, востры гастрыт, язвавая хвароба страўніка і дванаццаціперснай кішкі, вострая пячоначная коліка.

Абсталяванне: плакат “Схема будовы органаў стрававання”,  відэаролік, прэзентацыя.

Эпіграф:  “Адзіная прыгажосць якую я ведаю, — гэта здароўе “  (Генрых Гейне)

“Калі хочаш разумным, дужым і прыгожым быць – сваім здароўем  займайся”

                         Ход урока

Добры дзень.Сёння да нас завіталі госці – настаўнікі мед. падр. Пружанскага раёна і школьная медсястра Фляк Алена Васільеўна. Я рада бачыць усіх прыгожымі і здаровымі, бо як сказаў Генрых Гейне Адзіная прыгажосць якую я ведаю, — гэта здароўе “

Настаўнік: мы працягваем вывучаць захворванні органаў, першая дапамога.

Тэма сёняшняга урока “Хваробы органаў стрававання”

Успомніце з курса біялогіі 9 класа будову і функцыі стрававальнай сістэмы:

І.   Актуалізацыя ведаў, атрыманых у 9 класе на уроках біялогіі:

  1. Назавіце органы стрававальнай сістэмы.
  2.  Якія змены адбываюцца з ежай  ў роце .
  3.  Якія змены адбываюцца з ежай у страўніку?
  4. Якія змены адбываюцца з ежай у 12-перснай кішцы? Ахарактэрызуйце ролю печані ў страваванні.
  5. Ахарактэрызуйце ролю печані ў страваванні.
  6. Што прадуцыруе падстраўнікавая залоза, куды упадаюць яе пратокі і якая роля яе ў страваванні?

ІІІ. 

Настаўнік:  Апорныя веды для вывучэння новай тэмы ў вас ёсць. Якая мэта сёняшняга нашага урока? Аб чым бы вы хацелі даведацца на сёняшнім уроку?  Пастаноўка мэты.

 ІУ. Асноўная частка.

—         Настаўнік:Складаныя сацыяльныя умовы, нездаровы лад жыцця, неправільнае харчаванне, харчовыя атручэнні, інфекцыі, псіхічнае перанапружанне і стрэсавыя сітуацыі, хімічныя апёкі прыводзяць да захворванняў органаў стрававання.

—         Гэтыя хваробы ў сувязі з іх шырокім распаўсюджаннем з’яўляюцца адной з важнейшых праблем унутранай паталогіі органаў чалавека. Яны  займаюць 8 месца сярод прычын часовай непрацаздольнасці, 7 месца  – у структуры першаснага выхаду на інваліднасць.

—         На першым месцы па зваротам да урачоў стаяць хворыя з гастрытамі, на другім —  з хваробамі  печані і жоўцевага пузыра, на трэццім – з язвеннымі хваробамі страўніка і дванаццаціперснай кішкі.

—         Магчыма і некага з вас, вашых родных кранула гэтая праблема?

—         Якія скаргі ўхворых?  (Адказы вучняў з дапамогай настаўніка): адрыжка, пякотка, метэарызм, боль у жываце, парушэнне апетыту, моташнасць,  ірвота, парушэнні функцыі кішэчніка), непрыемны горкі смак у роце.

4. Настаўнік: Сёння у нас у гасцях доктар-гастраэнтаролаг, які  адкажа нам на хвалюючыя нас пытанні.  Відэаролік

5.  Самастойная работа з падручнікам

Настаўнік: вы атрымалі пэўную інфармацыю ад гастраэнтаролага, а цяпер больш падрабязна азнаёмцеся  з матэрыялам. Адкрываем  падручнік на ст.191-194. Наша праца будзе арганізавана як і на папярэднім уроку.Запаўняеце на ватманах табліцу па плану: 1 -захворванне, 2 — прычыны, 3 –сімптомы, 4 –прынцыпы лячэння, 5 – прафілактыка (не запаўняюць).працуем па групам у 3  групах. 1 гр. – вывучае гастрыт, 2 гр.- язва, 3 – пячоначная коліка.

Фізкультмінутка (праз 5 мін працы)      (практыкаванні на паляпшэнне мазгавога кровазвароту: нахілы галавы наперад, назад, управа, улева (3разы), кругавыя рухі галавы злева направа, справа налева (3 р.). Размінка для вачэй.)

 Прэзентацыя работ, запіс у сшытак.      Дадатковы матэрыял  “ Гастрыт”,  “Язва”,   Хелікабактэр пілары

—         6. Дапаўненні настаўніка:  іншыя захворванні Страўнікава-Кішэчнага тракту: хранічны гастрыт. Запаленне аднаго органа ўсёй сістэмы прыводзіць да захворванняў другога органа

—         дуадэніт, халецыстыт (святочная хвароба” – пераяданне, якая сказваецца на жоўцевым пузыры), каліт (захв. тоустай кішкі), панкрэатыт – падстраўнікавай залозы. Востры апендыцыт- неспецыфічнае запаленне червепадобнага адростка сляпой кішкі.

—          Анарэксія — парушэнне харчовых паводзін прыводзіць да развіцця цяжкай недастатковасці харчавання і кахексіі. (фота). На жаль  гэта стала актуальным сярод моладзі.немагчыма абысціся без мед. Дапамогі спецыялістаў.Мода на дыеты

 7.      Прафілактыка. У нас засталося нявырашаным адно пытанне: Як не захварэць? Як быць здаровым?  Якія існуюць спосабы, метады, сродкі папярэджання і прафілактыкі захворванняў органаў стрававання.

З імі нас пазнаёміць Алена Васільеўна.

8. Сучасная медыцына дазваляе правільна паставіць дыягназ, каб правільна назначыць лячэнне, Выкарыстоўваючы  такія метады дыягностыкі як ФГС, рэнтгенаскапія, УЗІ.

9.     Замацаванне.

Вы атрымалі пэўныя веды і вы можаце прымяніць іх у сітуацыі прыбліжанай да рэальных абставін. Ітак, ідзе паседжанне кансіліума урачоў.Помніце: “Радаснае выражэнне твару урача  — пачатак выздараўлення хворага”.

Сцэнка.  (Рашыць сітуацыйную задачу)  вадзіцель скардзіцца на частыя, ныючыя болі у сярэдняй частцы жывата. Болі ўзнікаюць пасля прыёму ежы або выкурвання сігарэты. Да прыёму ежы ён зрэдку адчувае пякотку у гэтай вобласці, якая лёгка здымае прыняўшы раствор піццявой соды. Растлумачце прычыну болей, якія узнікаюць і раскажыце аб мерах прафілактыкі гэтага захворвання.

(адказ: язва страўніка. Парушаецца рэфлекторная рэгуляцыя работы органаў стрававання з-за нерэгулярнага харчавання, курэння. Выдзяленне стрававальных сокаў не заўсёды адпавядае характару ежы. Працэсы стрававання ежы парушаюцца, і на  сценках страўніка утвараюцца язвы. У страўніку і кішэчніку скапліваецца вялікая колькасць газаў . зрэдку яны выходзяць праз стрававод, цягнучы за сабою вадкае змесціва страўніка. Страўнікавы сок трапіўшы у стрававод, раздражае яго сценкі, вызываючы    пякотку. Піццявая сода нейтралізуе саляную кіслату, якае змяшчаецца ў стрававальным соку, супыняючы  на нейкі час пякоту. Прафілактыкай язвы страўніка з’яўляецца рэгулярнае збалансаванае харчаванне, адказ ад курэння.) .

Настаўнік: Кансультацыя была кампентэнтна. Дарэчы, 3 нашы дзяўчынкі плануюць звязаць сваю прафесійную будучыню  з медыцынай.

 10. Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак.

11. Заданне на дом: §5.4, табліцу, паўт. Сардэчна-сасудзістую сістэму. Падрыхтаваць паведамленні пра хваробы органаў кровазвароту

12.Рэфлексія: Самае галоўнае ,   Калі хочаш быць разумным, дужым і прыгожым   —  трэба памятаць пра правільныя адносіны да свайго здароуя, ім трэба займацца. 

Вучні становяцца ў круг, бяруцца за рукі і  выказваюць свае пажаданні сваёй суседцы, зыходзячы з той інфармацыі, якую вы пачулі на уроку.

Няхай будуць тваімі урачамитрое: вясёлы характар, пакой і упэўненасць у жыцці.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.