Цікавыя факты пра беларускую мову

Факт першы. Даследаванні ЮНЕСКА сведчаць: беларуская мова — адна з самых мілагучных. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова прамовіць некалькі слоў тыпу “пяшчо-о-ота”, “мі-і-іласць”, “натхне-е-енне” або прачытаць верш Рыгора Барадуліна “Матылёк”:

Лілею млявы плёс люляе,

З-пад злежаных аблок здалёк

Ляціць, віхлясты і бялявы,

Пялёстак лёгкі — матылёк…

Існуе і навуковае тлумачэнне гэтай мілагачнунасці. Яна абумоўлена ў першую чаргу мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў, вялікай колькасцю адкрытых складоў, наяўнасцю ў мове адметнага санорнага гука “ў”, які ўжываецца, а таксама падаўжэннем многіх зычных: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле…

Факт другі.  Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў!

На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа”, “пляшка”, “лаўка”, “калодзезь”, а праз колькі хат — “шафа”, “бутэлька”, “крама”, “студня”.

Яшчэ адзін доказ багацця нашай мовы. Расіянін, да прыкладу, гаворыць: “Я люблю эту женщину. Я люблю котлеты с картошкой. Я люблю смотреть, как солнце заходит”. У беларускай мове на гэтыя тры выпадкі ёсць тры розныя словы.

Факт трэці.  Наша мова з’яўляецца адной з самых меладычных. Беларуская мова адрозніваецца вялікай колькасцю не толькі дыялектных слоў, але і песень. Уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці.

http://www.sb.by/ng/kultura-5/article/samaya-samaya-mova-maya.html

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.