Ён праходзіць для таго, каб у чарговы раз акцэнтаваць увагу грамадзян на важнасці ўменняў і навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях, навучыць тых, хто раней не надаваў значэння гэтаму пытанню, і нагадаць пра тое, што ў сілах і магчымасцях кожнага звесці да мінімуму трагічныя выпадкі.
Ва ўзаемадзеянні з МУС, Міністэрствам аховы здароўя і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа выратавальнікі арганізуюць у месцах масавага знаходжання людзей тэматычныя навучальныя пляцоўкі для насельніцтва.
У Пружанах 26 верасня ў 15.00 такой пляцоўкай стане гарадскі Палац культуры.
У 12.00 у Пружанах будзе ажыццяўляцца запуск аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва — электрасірэн. На працягу дня могуць быць задзейнічаны сістэмы апавяшчэння і спецыяльная тэхніка, а таксама праводзіцца эвакуацыя з месцаў з масавым знаходжаннем людзей. МНС просіць з разуменнем паставіцца да правядзення такіх мерапрыемстваў.