Мэта: знаёмства вучняў са зместам апавядання Т. Жумар “Залаты лянок”. Задачы: удасканальваць навык чытання: правільнасць, асэнсаванасць, бегласць, выразнасць; вучыць вучняў даследаваць тэкст, фарміраваць уменні працы з творам; развіваць пазнаваўчы інтарэс, маўленне; пашыраць слоўнікавы запас і веды вучняў на тэму “Лён”; выхоўваць працавітасць, павагу да мінулага краіны.
Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне 3 клас”, мультымедыйная прэзентацыя “Лён”, навукова-даследчая праца вучняў 3 класа “Лён – беларускі скарб”, грамзапіс мелодыі “Ох і сеяла Ульяніца лянок”, малюнкі да слоўнікавай работы, тэст, карткі з заданнямі, міні-выстава вырабаў з ільну.
Тып урока: знаёмства з новым матэрыялам
Форма правядзення: урок-даследаванне
ХОД УРОКА
І. Арганізацыйны момант. Стварэнне настрою на працу.
- Урок бадзёра пачынаем.
Я вам поспехаў жадаю!
— Добра будзем працаваць,
Веды будзем здабываць!
ІІ. Праверка дамашняга задання
- Конкурс на лепшага чытальніка верша А. Астрэйкі “Дзень добры, лета!”
- Якая галоўная думка верша? (Усё жывое на зямлі радуецца сонцу і цеплыні.)
- Які выраз найчасцей паўтараецца ў вершы? (Дзень добры!)
- Да каго ці да чаго паэт звяртаецца з такімі словамі?( да лесу, поля, да лісціка, расы, аржанога палетка, да гаю)
- Як гэта ўсё можна назваць адным словам вы здагадаецеся, калі сабярэце літары, якія рассыпаліся (работа ў парах)
а Р дз а і м
- Як яшчэ мы называем нашу Радзіму? (Беларусь, Айчына, Бацькаўшчына, родны край і інш)
- Саставіць сказ са слоў з верша: краса, Зямная, слаўная(Зямная слаўная краса!) (работа ў парах)
- Якія пачуцці аўтара выказваюцца ў сказе Зямная слаўная краса!
(Захапленне красой зямлі)
- Заключнае слова настаўніка
- Цудоўная наша беларуская зямля. Гэта і лес, і поле, і вузкая сцяжынка, і спеў птушак, і гарады, і сёлы.Гэта месца, дзе мы з вамі нарадзіліся і жывём.
ІІІ. Паведамленне тэмы і задач урока
- Уступнае слова настаўніка:
- Сёння ў нас не зусім звычайны урок. Мы правядзём урок-даследаванне. А ўдзельнікам даследавання стане той, хто навучыцца правільна і хутка вымаўляць скорогаворку, якой будзем прытрымлівацца на нашым уроку.
Глядзі – і ўсё ўбачыш, слухай – і ўсё пачуеш, думай – і усё атрымаецца
(запісана на дошцы)
2.Актуалізацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў
— Рэспубліка Беларусь – незалежная суверэнная дзяржава. Як і усе незалежныя дзяржавы яна мае дзяржаўныя сімвалы.
Якія? (Герб, гімн, сцяг)
Гэта дзяржаўныя сімвалы, а ёсць яшчэ народныя, сімвалы роднай зямлі.
Зубр – сімвал магутнасці краіны.
Бусел – сімвал міру, сімвал бяссмерця зямлі.
Ручнік – сімвал чысціні і роднай хаты.
Лён – сімвал багацця , дабрабыту і мірнай працы. (выкарыстоўваюцца малюнкі)
- Аб чым пойдзе гаворка на нашым уроку вы здагадаецеся, калі адгадаеце загадку:
Урадзіўся ён высокі,
Шаўкавісты, сінявокі.
Апранае нас здавён…
Здагадайцеся, хто ён? (Лён)
Давайце вызначым задачы нашага ўрока. І дапамогуць вам у гэтым дзеясловы: (вывешаны на дошцы)
- Пазнаёмімся… (з новым творам, з раслінай лён і яго выкарыстаннем)
- Пашырым свой … ( слоўнікавы запас, кругагляд)
- Будзем вучыцца … ( прыгожа размаўляць на беларускай мове, дружна працаваць у парах , думаць, разважаць)
І так, пачынаем наша даследаванне.
- Рабяты, хто з вас ведае, што такое лён? Можа, хто-небудзь бачыў лён? Дзе вы яго бачылі? (кветкі лёну на гербе Беларусі)
- Мэта нашай даследчай працы на ўроку: выясніць, чаму менавіта кветкі льну заслужылі такую пашану – упрыгожваць Дзяржаўны герб нашай краіны?
- Дзе і для чаго ў Беларусі вырошчваюць лён?
- На гэтыя і другія пытанні мы знойдзем адказ, калі пазнаёмімся з творам Таісы Жумар “Залаты лянок”.
- Але спачатку правядзём даследаванне значэння некаторых слоў.
- Падрыхтоўка да ўспрымання твора Т.Жумар “Залаты лянок”
Слоўнікавая праца. На дошцы запісаны словы: посцілка, кубак, ручнік, кросны, палетак, куфар, калодзеж. Хорам іх чытаем і калектыўна тлумачым з выкарыстаннем тлумачальнага слоўніка. Затым прапаную вучням (работа ў парах) суаднесці словы з малюнкамі. )
-Падбярыце да назоўніка калодзеж сінонімы. (Студня, калодзезь)
-Прачытайце запісаныя на картках сказы, замест кропак устаўце патрэбныя словы (індывідуальная работа)
Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якой накрываюць ложак – гэта … (посцілка)
Будаўнічы матэрыял з ільну – гэта … (кастрапліты)
Умацаваная трубамі вузкая глыбокая яма, адкуль бяруць ваду – гэта (калодзеж)
Вялікая скрынка з векам для захоўвання тканіны – гэта … (куфар)
Участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы – гэта…(палетак)
— З чаго здаўна беларусы выраблялі тканіну, шылі адзенне, ткалі ручнікі, бялізну… ( З ільну)
ІV. Фарміраванне новых ведаў і ўменняў
- Паслухайце, калі ласка, апавяданне Таісы Жумар “Залаты лянок”, вызначце, колькі колераў мае лён.
- Першасная праверка новых ведаў
Адкажыце на пытанні:
- Дык, колькі колераў мае лён? (тры)
- Назавіце герояў апавядання?
- Дзе і калі адбываліся падзеі, апісаныя ў творы?
- Паўторнае чытанне апавядання вучнямі і аналіз зместу твора
Ітак, пачынаем даследаванне.
- Дзе жыла Марынка?( у горадзе)
- Куды прыехала Марынка на летнія канікулы?( у вёску)
- Дзе знаходзілася вёска? (паміж лесам і полем)
- Зачытайце апісанне мясцовасці, у якой жыла бабуля Марынкі?
- Якім быў лес? (зялёны, шумлівы)
- Чым багаты лес летам? (ягадамі) Падцвердзіце радкамі з тэксту.
- Якім паказана поле?(вялікае)
- Што незвычайнага ўбачыла Марынка на полі? Падцвердзіце радкамі з тэксту.
- З чым параўноўваецца поле? (З блакітнымі, як на моры, хвалямі, з зялёным дываном)
- Чаму днём поле выглядала як сіняе мора, а вечарам як зялёны дыван?(Днём кветкі раскрываліся, а на ноч – закрываліся)
- Назавіце, якія колеры мае лён? ( Зялёны, сіні, залаты)
- Які колер самы галоўны? (Залаты) Чаму? (Гэта колер спелага палетка.)
- Хто з вас ведае, як вырошчваюць лён? Ці лёгка яго вырасціць?
(Прагляд прэзентацыі “Лён”)
Гэтай тэме прысвечана беларуская народная песня “Ох і сеяла Ульяніца лянок!”. Давайце паслухаем гэту песню і паспрабуем перадаць рухамі ўсё тое, што рабіла Ульяніца. (ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА)
- Цяпер вы ведаеце, што трэба рабіць, каб вырасціць лён і атрымаць льняную тканіну. Прадаўжаем наша даследаванне.
- Як ласкава называе бабуля лён? (Залаты лянок) Чаму? (Зачытаць)
- Дык чаму старыя людзі называюць лён “залатым”. (Таму, што яму няма цаны, што ён прыносіць шмат карысці людзям.
- Пра якія вырабы з ільну расказала бабуля ўнучцы?
- Звярніце ўвагу на нашу выставу. Перад вамі некаторыя вырабы з ільну. (Прагляд выставы)
- Дзе захоўвала бабуля рэчы? (У куфары)
- Чаму адзенне з ільну так цанілася і цэніцца ў цяперашні час? (Таму, што лён – гэта натуральны матэрыял. Летам у адзенні з ільну не горача, а наадварот, яно вельмі прыемна да цела). Хоць прайшло шмат часу, а і цяпер ільняное адзенне ў модзе і лічыцца адным з лепшых.
- Акрамя пашыву адзення, дзе яшчэ выкарыстоўваецца лён? (З яго робяць лялькі, алей, будаўнічы матэрыял, прымяняецца ў медыцыне і кулінарыіі ( ільняное семя)
(гутарка суправаджаецца паказам малюнкаў)
- V. Прымяненне ведаў і ўменняў у практычнай дзейнасці
Работа ў групах
1 заданне
(На дошцы вывешваюцца выразы : “лес сцяною стаіць” і “поле як вокам акінуць”
1 група падбірае азначэнні да першага выразу, а 2 група – да другога і вывешваюць на дошцы:
Вялікі, магутны, высокі, бязмежны, раздольны, шырокі, неабдымны, непраходны.)
2 заданне
Знайсці ў тэксце ўрыўкі, у якіх апісваецца лён, раскрываецца яго значэнне ў жыцці людзей.
( на сталах у вучняў ліст з надпісам : Лён і корміць людзей, і апранае)
Вучні працуюць з тэкстам і запісваюць на лістку, дзе выкарыстоўваецца лён. Атрымліваецца схема — праект даследавання.)
Гульня “Так — Не”
- Верыце вы, што Марынка – гарадская дзяўчынка? (так)
- Марынка прыехала да бабулі на зімнія канікулы? (не)
- Поле каля бабулінай хаты было маленькае? (не)
- На полі расло жыта? (не)
- Сукенка ў Марынкі была з ільну? (так)
- Ручнік, посцілка таксама з ільну? (так)
- Лялька “Лявон” была з пластмасы? (не)
- Лён выкарыстоўваюць на корм жывёлам? (не)
- Лён выкарыстоўваюць у будаўніцтве? (так)
- Марынцы вельмі спадабаліся вырабы з ільну? (так)
Даследаванне мы вялі групамі, а цяпер праверым, як кожны з вас засвоіў новы матэрыял (індывідуальная работа)
Прапаную вам выканаць тэст (вучні адказваюць на пытанні тэсту)
Тэст
- Тэкст “Залаты лянок” напісала
а) Алаіза Пашкевіч
б) Таіса Жумар
в) Клаўдзія Каліна
- Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь упрыгожваюць кветкі
а) канюшыны
б) чаромхі
в) лёну
- Пра якія тры колеры лёну гаворыцца ў апавяданні?
Блакітны, чырвоны, аранжавы, залаты, белы, шэры зялёны
- Лёня-Лявон гэта –
а) дзядзька
б) хлопчык
в) лялька
- Сукенка ў Марынкі была
а) шаўковая
б) ільняная
в) бабаўняная
VІ. Абагульненне. Падвядзенне вынікаў урока
-Давайце падвядзём вынікі нашага даследавання.
-Якую расліну мы даследавалі?
-Прачытайце прыказкі пра лён. (Кожны вучань бярэ з карзінкі лісток з надрукаванай прыказкай, чытае прыказку і тлумачыць яе сэнс)
1.Лён ручкі любіць. 2.Хто лён апранае, той да 100 гадоў дажывае. 3.Лён – кашуля ў полі. 4.Лён – даходная культура, гэта грошы і натура.
-Які вывад можна зрабіць аб значэнні ільну ў жыцці чалавека?
Вывад: Лён і корміць людзей, і апранае. Гэта багацце нашай краіны і яе візітоўка. Нездарма гэтая расліна упрыгожвае наш Дзяржаўны герб.
VІІ. Дамашняе заданне
Падрыхтаваць падрабязны пераказ апавядання
VІІІ. Рэфлексія
- Выкажыце свае меркаванні наконт нашай работы на ўроку
Я даведаўся….
Мне было цікава…
Я магу расказаць …
- На дошцы малюнак льнянога поля. Калі вам было цікава на ўроку і ўсё зразумела – прымацуйце на полі залатыя (жоўтыя кветкі), калі не ўсё зразумела – блакітныя, а калі было сумна і не цікава – зялёныя.