Узрост паступлення дзіцяці ў першы клас?

У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў 1 клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Чым адрозніваецца арганізацыя навучання дзяцей у першых класах ад іншых класаў пачатковай школы? 

Працягласць вучэбнага тыдня — 5 дзён. З мэтай забеспячэння паступовага пераходу з дашкольнай установы ў школу, вучэбным планам у першым класе прадугледжана на працягу верасня месяца правядзенне вучэбных заняткаў па праграме «Уводзіны ў школьнае жыццё». На працягу гэтага перыяду не праводзяцца навучальныя заняткі па матэматыцы, чытанню, пісьму. Настаўнік праводзіць з дзецьмі экскурсіі, мэтавыя прагулкі, фізкультурныя заняткі, развіваючыя гульні, вучыць дзяцей, як паводзіць сябе ў калектыве, вывучае гатоўнасць кожнага да школьнага навучання, аказвае дапамогу школьнікам у засваенні правілаў і форм паводзін у час вучэбных заняткаў, ва ўменні разумець змест пытанняў, якія задае настаўнік, у арганізацыі сваёй дзейнасці. З кастрычніка месяца праводзяцца ўсе навучальныя заняткі па прадметах вучэбнага плана. Для навучэнцаў 1 класа прадугледжана наступная арганізацыя адукацыйнага працэсу:

— урокі праводзяцца толькі ў першую змену;

— для захоўвання верхняга адзення і зменнага абутку, як правіла, выдзяляецца асобнае месца;

— кожны вучань забяспечваецца зручным рабочым месцам за партай ці сталом у адпаведнасці з ростам і станам слыху і зроку;

— падручнікі і дыдактычныя дапаможнікі рэкамендуецца захоўваць у школе;

— напаўняльнасць класа — не больш за 20 чалавек;

— у сярэдзіне трэцяй, самай працяглай чвэрці арганізуюцца дадатковыя канікулы на працягу аднаго тыдня;

— працягласць навучальнага занятка — 35 хвілін з абавязковым правядзеннем двух фізкультхвілінак па 1,5-2 хвіліны кожная;

— працягласць перапынкаў паміж навучальнымі заняткамі не менш за 10 хвілін, пасля другога ці трэцяга навучальнага занятка праводзіцца дынамічная паўза (хадзьба на свежым паветры) працягласцю не менш за 30 хвілін.

— хатнія заданні навучэнцам не задаюцца.

Продолжить чтениеУзрост паступлення дзіцяці ў першы клас?

Графік прыёму дакументаў для залічэння ў 1 клас

Дні тыдня Час прыёму
Панядзелак, cерада 

пятніца

з 800 да 1300 

з 1400 да 1700

Аўторак, чацвер з 800 да 1300 

з 1400 да 1800

Субота з 900 да 1100
Продолжить чтениеГрафік прыёму дакументаў для залічэння ў 1 клас

Тэрмін прыёму дакументаў

У адпаведнасці з пунктам 95 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастанаўленнем Міністэрства адукацыі ад 20.12.2011 №283 (у рэдакцыі ад 02.12.2019 №180), прыём дакументаў у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі (УАСА) ажыццяўляецца з 13 чэрвеня па 16 жніўня 2022 года.

Пры наяўнасці свабодных месцаў дакументы могуць быць пададзены да 28 жніўня.

У першую чаргу ў 1 клас УАСА прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне УАСА. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва УАСА могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

Графік прыёму дакументаў у 1 клас будзе размешчаны на сайце ўстановы адукацыі да 01 чэрвеня 2022 года.

Продолжить чтениеТэрмін прыёму дакументаў

Дакументы, неабходныя пры паступленні дзіцяці ў першы клас

Для прыёму дзяцей у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы:

Заява бацькоў (запаўняецца па ўзоры на месцы прыёму);
Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал);
Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
Пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці;
Медыцынская даведка дзіцяці (з запісам аб гатоўнасці да навучання ў школе з 6-ці год).

Продолжить чтениеДакументы, неабходныя пры паступленні дзіцяці ў першы клас