Пералік вучэбных прадметаў, па якіх будуць праводзіцца выпускныя экзамены ў 2017/2018 навучальным годзе

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пастановай ад 07.07.2017 № 74 устанавіла пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў пры правядзенні ў 2017/2018 навучальным годзе выніковай атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

Так, па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульная сярэдняй адукацыі абавязковы наступныя выпускныя экзамены:

“Беларуская мова” ў пісьмовай форме;

“Руская мова” ў пісьмовай форме;

“Матэматыка” ў пісьмовай форме.

Для вучняў, якія завяршылі навучанне і выхаванне на III ступені агульная сярэдняй адукацыі, абавязковы экзамены:

“Матэматыка” ў пісьмовай форме;

“Беларуская мова” або “Русская мова” па выбары вучня у пісьмовай форме;

“Замежная мова” у вуснай форме;

“Гісторыя Беларусі” у вусная форме.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2017 г.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.