Абагульняючае паўтарэнне па тэме «Геаграфія сферы вытворчасці», 10 клас (Петруковіч А.А.)

  • Комментарии к записи:0 комментариев

Мэта: абагульніць  тэарэтычныя веды аб асаблівасцях размяшчэння прадпрыемстваў сферы вытворчасці Беларусі.

Задачы: актуалізацыя, абагульненне і сістэматызацыя тэарэтычных ведаў вывучанага матэрыялу;

развіваць уменне аналізаваць, абагульняць, выдзяляць галоўнае;

мэтанакіраванае выхаванне добрасумленных адносін да разумовай працы, уменне працаваць калектыўна.

Абсталяванне: «Сацыяльна- эканамічная карта Рэспублікі Беларусь», выстава прамысловай прадукцыі.

Форма правядзення урока: урок-гульня.

                            Ход урока

  1. Арганізауцыйны момант (5 мін.)

Вучні займаюцьпадрыхтаваныя месцы за гульнявымі сталамі.

 

Правілы гульні

У гульні прымаюць удзел каманды дзяўчынак і хлопчыкаў. Да пачатку гульні кожная з каманд выбірае капітана, прыдумвае сабе назву. (Дзяўчынкі –«Прамыслоўцы», хлопчыкі – «Гаспадары»).  Пытанні і заданні падрыхтаваны як настаўнікам, так і вучнямі з улікам ступені складанасці.

 

Ход гульні

  1. Прывітанне каманд
  2. Конкурс «Сценка на сценку». Каманды падрыхтавалі сапернікам пытанні. Адказваюць усе  ігракі. (дадатак )
  3. Конкурс «Геаграфічная карта» . Дзе вырабляецца…? Назваць горад і паказаць яго на карце .
  4. Конкурс капітанаў
  5. Конкурс «Чорная скрынка». Сапернікі падрыхтавалі прамысловы тавар і па апісанню трэба вызначыць яго.
  6. Конкурс «Што такое? Чый?» . прапануюцца заданні з выставы.
  7. Падвядзенне вынікаў.

Дадатак

 

Пытанне Адказ
1 Назавіце два горада , у якіх працуюць НПЗ Наваполацк, Мазыр
2 Якая вобласць Беларусі з’яўляецца лідэрам па дабычы нафты? гомельская
3 Што з’яўляецца сыравінай для металургічнай вытворчасці  ў РБ? Металічны лом
4 Чаму будаўніцтва «БелАЗа» ў Беларусі не адпавядае сацыяльна-эканамічным патрэбам 1.Няма неабходнасці у вялікай колькасці кар’ернай тэхнікі

2. неабходна вялікая колькасць метала.

5 Якое агульнае наіменаванне выпускаемай прадукцыі «Лідсельмаш» і «Гомсельмаш» Збожжауборачныя камбайны
6 У якой вобласці працуе адзінае у краіне прадпрыемства па вытворчасці лыж? Брэсцкая, Целяханы
7 У якім горадзе працуе газаперапрацоўчы завод? (ГПЗ) Рэчыца
8 Гэта адкрытае акцыянернае таварыства , галоўным прадпрыемствам якога з’яўляецца завод «Ударнік», цяпер адносіцца да буўнейшых вытворцаў дарожна-будаўнічай тэхнікі у СНД «Амкадор»
9 У гэтым горадзе працуе «Лакакраска»? Ліда
10 У гэтых двух гарадах арганізавана вытворчасць газетнае паперы? Чашнікі, Шклоў
11 Зборка якіх кітайскіх аўтамабілей налажана ў Барысаве? «Джылі», «Белджі»
12 Чаму самыя буйныя прадпрыемствы па вытрорчасці будаўнічых матэрыялаў размяшчаюцца ў буйных гарадах? Вялікія аб’ёмы будаўніцтва (Спажывецкі фактар)
13. Які асноўны фактар у размяшчэнні ЦЭЦ? Спажывецкі фактар
14 Чаму будаўніцтва другога льнокамбіната планавалася пачаць на поўначы Гродзенскай вобласці? Пастаўка сыравіны ажыццяўлялася б з ПнЗ і З Беларусі
15 Якое спецыялізаванае прадпрыемства металургіі працуе ў Маладзечна? З-д парашковай металургіі
16 Гэта беларускае прадпрыемства – вытворца інтэгральных схем, з 2007г. выпускае вадкакрышталічныя маніторы. Па стану на 2010г. вырабляе мікрасхемы з мінімальнымі тапалагічнымі нормамі 0,35 мкм, і да нядаўняга часу выпускала каля 10% мікрапрацэсараў у свеце. «Інтэграл»
17 Прадпрыемства па выпуску азотных удабрэнняў і злучэнняў “ГроднаАзот”
18 Назваць другую па значэнню галіну жывёлагадоўлі свінагадоўля
19 Гэта адзінае ў РБ і самае буйнае ў краінах СНГ прадпрыемства па выпуску льняных тканін, пачало сваю гісторыю з невялікай льначасальнай фабрыкі, якая пачала сваё існаванне ў снежні 1930г. Аршанскі льнокамбінат
20. Буйнейшае прадпрыемства металургічнай вытворчасці Беларусі –адзін з буйнейшых заводаў такога тыпу ў Еўропе. Колькасць персаналу складае 11 тыс. чалавек. Пабудавана ў 1984г. БМЗ
21 Чаму буйныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці размяшчаюцца ў цэнтрах развіцця цяжкай прамысловасці? Для павышэння занятасці жанчын
22 Буйнейшая ў свеце сістэма нафтаправодаў, якая праходзіць праз тэрыторыю нашай краіны «Дружба»
23 Горад-спутнік Гродна, дзе працуе цукровы завод Скідаль
24 Якое паліва выкарыстоўваецца на Светлагорскай ЦЭЦ Спадарожны газ
25 Буйнейшае ў свеце прадпрыемства ў свеце, другое ў СНГ пасля Уралкалія вытворца калійных мінеральных удабрэнняў «Беларуськалій»
26 У сувязі з чым у апошнія гады рэзка паменшылася значэнне спажывецкага фактара ў харчовай прамысловасці? Развіццём транспарту (з’яўленнем аўтарэфрыжаратараў, паляпшэннем транспартных шляхоў), канцэнтрацыяй с\г вытворчасці
27 Назваць расійскі магістральны экспартны газапровад. Злучае газавыя месцанараджэнні поўначы З. Сібіры з канечнымі спажыўцамі ў Еўропе. Праходзіць праз тэрыторыю Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі. Канечны пункт газапровада – кампрэсарная станцыя «Мальнаў» (г. Франфуркт – на- Одэры) бліз польска- германскай граніцы. «Ямал – Еўпопа» ( але не «Таржок_Мінск_Івацэвічы»)
28 На вытворчасці якой прадукцыі заснавана эканоміка горада Бярозаўка? крышталь
29 Вытворчасцю якой прадукцыі займаюцца прадпрыемствы “Дыялек” і “Экзон” ? Лекавыя прэпараты
30 Найбольшыя плошчы адведзены пад якую збожжавую культуру? ячмень
31 У якім горадзе працуе прадпрыемства “Чырвоны мазыранін?” Нароўля
32 З чым звязана будаўніцтва цэментных заводаў каля Ваўкавыска, Касцёковічаў і Крычаве? Наяўнасць сыравіны – мел і мергель
33 Якую прадукцыю выпускае прадпрыемства “Белакт” Сухія малочныя сумесі
34 Прадпрыемства, якое выпускае фосфарныя удабрэнні Гомельскі хімічны камбінат
35 Назваць сумесныя прадпрыемствы  у Беларусі “МАЗ-МАN”, “Белвест” і інш.
36 Дзе вядзецца будаўніцтва Беларускай АЭС? Гродзенская в., п. Астравец
37 Тэхнічная культура, якая вырошчваецца ва ўсіх частках Беларусі, з насення якой атрымліваюць расліннае масла рапс
40 У якіх трох гарадах працуюць прадпрыемствы “Хімвалакно”? Гродна, Магілёў, Светлагорск
41 Чаму ў апошнія дзесяцігоддзі рэзка скараціліся пасевы грэчкі ў нашай краіне? Нізкая ўраджайнасць, накапленне радыёнуклідаў
42 Якая экалагічная праблема характэрна для Салігорска і яго  ваколіц? Засаленне падземных вод, прасадка грунта, паніжэнне ўзроўню падземных вод
43 Самая папулярная малочная кампанія , якая вядома далёка за межамі Беларусі “Савушкін прадукт”

 

44 Паласаты кот на пакеце, любімы напітак многіх людзей “Прастаквашына”

 

 

 

 

Пытанні “Чорнай скрынкі”

  1. Тэхнічная культура вядомая ў старажытным Егіпце, якая любіць халаднаватае і вільготнае лета. Вырошчваецца і праходзіць першасную апрацоўку ў нашым раёне, экспартуецца ў Кітай. (Лён)
  2. З гэтага каменю вырабляюць шчэбень,абліцовачную плітку і кубічны камень. Прадпрыемства знаходзіцца на ўсходзе Брэсцкай вобласці., Мікашэвічы. (граніт)
  3. Прадукцыя лёгкай прамысловасці сумесна беларуска-іспанскага прадпрыемства, высокай якасці, адзяваюць спартсмены. (абутак)
  4. У гэтым горадзе працуе фабрыка, для якой ў 1889г. была пабудавана першая электрастанцыя у нашай краіне. Выпускае прадукцыю для школьнікаў і не толькі для іх. (Добруш, школьныя сшыткі)
  5. ААТ “Гомельскі тлушчавы камбінат” буйнейшае прадпрыемства па выпуску расліннага масла, маргарыну, кетчупу, маянезу і… (гаспадарчага мыла).
  6. ААТ “Амігус” — вытворца вырабаў санітарна-гігіенічнага прыназначэння. Тэхналагічны працэс  пастаянна ўдасканальваецца. Што вырабляецца на прадпрыемстве, калі выкарыстоўваецца 100% цэлюлозы? (туалетная бумага і салфеткі)

 

 



Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.