Канспект занятка ў 3 класе «Множанне і дзяленне на 10» (Сергіенка В.Ю.)

Тып урока: Засваенне новых ведаў

Мэта: Стварыць педагагічныя ўмовы для вывядзення правілаў множання і дзялення на 10 праз праблемную сітуацыю.

Задачы:

— вывесці прыём множання і дзялення на 10

— уключыць новыя веды ў сістэму ведаў

— развіваць вылічальныя навыкі

 Абсталяванне:

Камп’ютар

Прэзентацыя

Канверты з заданнямі для індывідуальнай працы

Падручнік матэматыкі

Плакат з выявай касмічнага карабля

Кружкі — ілюмінатары

Ход урока:

1.Арганізацыйны момант, эмацыянальны настрой.

Ну-ка правер сябрук,

Можам мы пачаць урок?

Усе ль на месцы?

Усе ль у парадку?

Вось праверым па парадку!

Усе правільна сядзяць?

Усе правільна глядзяць?

-Дзеці, сёння на нашым ўроку прысутнічаюць госці. Давайце з усмешкай прывітаем нашых дарагіх гасцей і з добрым настроем пачнём наш урок.

 2.Актуалізацыя ведаў

— Сёння на ўроку мы даведаемся шмат новага і цікавага. Але перш чым пачнем, давайце адгадаем загадкі.

Франтальная работа

  1. Вельмі строгая навука,

Вельмі дакладная навука,

Цікавая навука –

Гэта — … (матэматыка).

  1. Дзеянее пры памнажэнні лікаў (множанне)
  2. Вынік дзеяння складання (сума)
  3. Назва кампанента пры складанні (складаемае)
  4. Вынік дзеяння множання (здабытак)
  5. Вынік дзеяння аднімання (рознасць)

Слайд

1) матэматыКа

       2)            мнОжане

    3)                Сума

 4)   складаеМае

        5)             здАбытак

6)       рознаСць

— Паглядзіце, якое слова атрымалася ў выдзеленых клетках (космас)

-Паважаныя, скажыце, хацелі б вы стаць касманаўтамі?(так)

Слайд

 

 

 

 

— А ці ведалі вы, што 17 лістапада 2016 года беларус Алег Навіцкі ў саставе міжнароднага экіпажа стартаваў з касмадрома Байканур на караблі “Саюз МС-03”. Гэта была 50-я, юбілейная экспедыцыя на МСК. Летчык-касманаўт, Герой Расіі Алег Навіцкі ў экспедыцыю ўзяў Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь і прывез яго на Міжнародную касмічную станцы

ю ў знак павагі да роднай зямлі, блізкім людзям.

-Паглядзіце, які выдатны касмічны карабель есць у нас, на ім мы можам таксама адправіцца ў космас. Але паляцець у іх змогуць толькі сапраўдныя касманаўты. Яны павінны быць разумнымі, уважлівымі, старанымі. Ці ёсць у нас такія вучні? Вось і праверым.

— На кожным касмічным караблі вядуць бартавы журнал, у які запісваюць усё, што адбылося за час палёту.У нас таксама будуць свае журналы- гэта нашыя сшыткі. Адкрыйце іх ,калі ласка, і запішыце сённяшнюю дату, класная работа.

 Вусны лік

(Настаўнік зачытвае выразы, вучні запісваюць адказы ў сшытках, адзі нучань ля дошкі)

1) лік 11 паменшыце на 9 (2)

2) знайдзіце суму лікаў 14 і 6 (20)

3) знайдзіце рознасць лікаў 73 і 70 (3)

4) памяншаемае 38, аднімаемае 8, знайдзіце рознасць (30)

5) знайдзіце здабытак лікаў 4 і 1 (4)

6) першае складаемае 25, другое 15, знайдзіце сумму (40)

7) дзялімае 10, дельнік  2, знайдзіце дзель (5)

8) лік 48 павялічце на 2 (50)

9) ад рознаці  лікаў 20 і 10 одняць 4 (6)

10) колькі сантыметаў у 6 дэцыметрах? (60)

-Ці ёсць заканамернасць? Праверым, звярніце ўвагу на экран. Давайце таксама заканамерна прадоўжым рад двума лікамі

  (7, 70)

  1. Вызначэнне тэмы ўрока. Пастаноўка і фіксацыя праблемы.

— Адкажыце на пытанне, навошта нам умець множыць і дзяліць? (адказы дзяцей)

Слайд

-Давайце прачытаем выразы і паспрабуем растлумачыць іх. Што адазначае памножыць на…, падзяліць на…?

3 · 3                5 · 2

9 · 10              50 : 10

4 · 1                3 · 0

6 : 1                2 · 2

 

— Паглядзіце, ці ўсе выразы мы зможам рашыць? Якія выразы  лягчый рашыць, а якія цяжэй? Чаму? (цяжэй рашаць выразы з множаннеі м дзяленнем на 10, таму што мы гэтага яшчэ не ўмеем)

Давайце паспрабуем вызначыць тэму

нашага ўрока …(“Множанне і дзяленне на 10”)

 4.Пошук рашэння. Першаснае замацаванне

— Так як тэма ўрока “Множанне і дзяленне на 10”, то давайце спачатку навучымся множыць на 10. Паспрабуем рашыць такі выраз:

4*10

— Каб памножыць лік на 10, трэба д

а гэтага ліку дапісаць справа ноль. Атрымаем: 4*10=40 (настаўнік запісвае выраз на дошцы)        

— Давайце зробім вывад (каб памножыць лік на 10, трэба да яго дапісаць справа ноль)

— А зараз дапішыце два падобныя выразы, у якіх лік множым на 10.

(Напрыклад: 2*10, 3*10, 5*10 і г.д) (узаемаправерка, можна спытаць у некалькіх вучняў, якія выразы прыдумалі яны )

 Індывідуальная праца

Слайд

-Звярніце ўвагу на экран. Давайце прачытаем верш па ролях.

(Настаўнік раздае лісткі з вершамі кожнаму з вучняй. Пакуль 3 вучні чытаюць у голас, астатнія сочаць)

 Сказаў вясёлы круглы нуль
Суседачцы адзінцы:
-З табою блізенька давай
Стаяць мы на стронцы?

Паглядзела на яго
Позіркам сур’ёзным:

-Ты – нуль, не маеш нічаго,
Не стой ты тут са мною!

Нуль гаворыць:
— Ведаю, што нічаго не маю
Ці можаш стаць

Ты дзесяцю,

Калі не буду я з табою,
Ты адзінокая цяпер,
Маленькая, худая,
А будзеш большая ў 10 разоў,
Калі я стану справа!

Дарэмна думаюць, што нуль

Маленькую ролю мае!

Мы двойку

Ў дваццаць пераўтворым,

З трояк і чацверак.

Мы можам, калі захочам

Скласці 30, 40.

Слайд

 – А цяпер паназіраем, як з ліку 2 атрымаць 20.

2*10 = 20, запішыце гэты выраз.

— Складзіце іншы выраз на множанне з гэтымі ж лікамі.

10*2=20

— Выканаем праверку. Якімі дзеяннямі можна праверыць множанне (дзяленнем).

20:2=10

20:10=2

— Падкрэсліце выраз, у якім дзялілі на 10. Што заўважылі? Давайце паспрабуем выканаць вывад:каб лік падзяліць на 10, неабходна адкінуць справа адзін ноль.

— Выберыце любую пар

у лікаў і складзіце выразы на дзяленне.

— Нам патэлефанаваў іншапланецянін Альф. Ён выбраў такую пару лікаў і склаў такія прыклады. Давайце паглядзім (увага на экран).

9, 90

— Ну што, мы даведаліся, як памнажаць і дзяліць на 10? Давайце яшчэ раз паўторым:

Каб лік памножыць на 10, неабходна да яго прыпісаць справа адзін ноль.

Каб лік падзяліць на 10, трэба адкінуць справа адзін ноль.

 

— Адкрыйце, калі ласка, падручнік на старонцы 78, самастойна выканайце заданне №1. Першы варыянт рашае першы слупок, другі варыянт – другі слупок.

Самастойная праца вучняў

 Фізкльтхвілінка

Я хачу стаць касманаўтам,

Апранаю я скафандр,

Палячу я на ракеце

І адкрыю ўсе планеты!

Адзін, два, тры, чатыры, пяць,

Ў космас адпраўляемся.

Ад Зямлі мы адрываемся,

Даляцім да Месяца.

Да арбіты падцягнемся

І дадому зноў спяшаемся.

— А ці ведаеце вы, як называецца месца, адкуль узлятаюць касмічныя караблі? (касмадром) Давайце паспрабуем рашыць пра яго вось такую задачу, увага на экран.

Слайд

Новы касмадром мае квадратную форму з стараной 10 км. Уздоўж яго неябходна іпабудуваць агароджу. Колькі неабходна метраў агароджы?

— Што нам неабхо

дна знайсці? (знайсці Р)

1) 10+10+10+10=40 (м.)

— Паспрабуйце знайсці перыметр з дапамогай множання.

2) 4*10= 40(м.)

— Бачыце, які ён вя

лікі. Яго плошча вымяраецца з дапамогай кіламетраў. Падумайце, якімі адзінкамі вымярэня мы з вамі карыскталіся пры вымярэнні плошчы нашага касмадрома, для маленькага касмічнага карабля? (сантыметры і дэцыметры)

— Давайце менавіта гэта мы і вызначым. Выканайце заданне з падручніка, №4. Першы варыянт выконкае першы слупок, другі варыянт- другі.

— Абмяняйцеся сшыткамі і выканайце ўзаемаправерку.

Слайд

— Іншапланецянін Альф паспрабаваў выслаць нам заданне, але сувязь з ім перапынілася. Паглязіце, што ў гэтым заданні не так?

– Ці можам выкан

аць яго? Чаму? ( няма пытання). Давайце гэта выправім. Прыдувайце такое пытанее да задачы, каб яно было звязана з тэмай нашага сенняшняга ўрока (на якую адлегласць яна аддаліцца за 10 год?)

 –  Решыце задачу. Давайце п

раверым, увага на экран.

 Гімнастыка для вачэй

5.Замацаванне тэмы ўрока.

-Давайце адкрыем канверты , у іх Альф пакінуў для вас апошняе заданне.

Самастойная работа

 

 

 

 

 

 

6.Вынік урока

— Што новага даведаліся на ўроку? Якія цяжкасці узнікалі? Якое заданне было для вас самым цікавым?

 7.Рэфлексія.

Слайд

— Давайце па чарзе скажам слова Я… Потым выберыце любое са слоў, якое адносіцца да вас на гэтым уроку.

  • даведаўся
  • здзівіўся
  • задумаўся
  • запомніў
  • навучыўся
  • засумняваўся
  • паўтарыў
  • не зразумеў

 Слайд

— Шаноўныя вучні, вялікі дзякуй вам за ўрок. Мне цікава было працаваць сення з вамі. Вы сапраўды самыя стараныя, уважлівыя  і разумныя вучні. Я вазьму вас у палёт на касмічным караблі (плакат). Палёт у дзіўны свет адкрыццяў і новых ведаў, пад назвай ШКОЛА.

— У маім караблі шмат ілюмінатараў. Яны для вас. Вось я намалявала свой партрэт у акенцы (прыклейваю)

-Хто хоча са мной у палёт, вазьміце кружкі – ілюмінатары, намалюйце свой партрэт і прыляпіце.

— Адправімся ў палёт за новымі ведамі…

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.