Факультатыўны занятак «Састаўныя задачы з сувяззю “Было-змянілася-стала” (Неўдах Т.Г., 2 кл.)

Мэта: фарміраваць  уменне аналізіраваць і рашаць састаўныя задачы з сувяззю  “Было-змянілася-стала”;

  • развіваць кемліваць, знаходлівасць;
  • выхоўваць неабходнасць узаемадапамогі і падтрымкі аднакласнікаў

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

Праз Інтэрнэт да другакласнікаў звярнуўся хлопчык .  Сваё імя ён зашыфраваў ў рэбусе. Давайце разгадаем яго.  ( Ваня ) Ваня працяглы час хварэў і доўга не наведваў школу. І цяпер ён шукае вучняў, якія дапамогуць яму ў вучобе.

Ці змаглі б вы яму дапамагчы?

Дапамагчы Вані гэта добра. А каму патрэбна будзе дапамога ў вучобе ў нашым класе?

Каб дапамагаць у вучобе трэба многа ведаць і умець правільна рашаць.

Для гэтага трэба добра працаваць і старацца.

Звярніце ўвагу, на сталах ляжаць табліцы . Гэта ацэначныя лісты. На іх вы будзеце адзначаць рэзультаты сваёй работы. У канцы ўрока па лістах вы зможаце ацаніць сваю работу на ўроку і зразумець хто з вас зможа дапамагчы Даніку  ў вучобе.

  1. Вуснае лічэнне

Правядзём матэматычную размінку

  1. Практыкаванне на камп’ютары “Вучымся лічыць з гномікамі” .
  2. Знайдзі ў кожным радзе лішнюю картку.

Індывідуальныя заданні

Сш. для стым. заданняў №5 с. 45

Адказы адзначаюцца ў ацэначных лістах  (АОП, М72Л, В4Ш)

  1. Устаў прапушчаныя знакі +, —

39 * 1*5*40= 5

69*9*1*9=50

43*40*17*20=0

Работа ўпарах

Адказы адзначаюцца ў ацэначных лістах. (5, 50, 0)

  1. Пастаноўка тэмы і мэты ўрока

Ці любіце вы рашаць задачы?

Сёння на ўроку мы будзем вучыцца аналізіраваць і рашаць састаўныя задачы з сувяззю  “было –змянілася – стала”

(вывешваецца табліца)

— А як называюцца задачы, якія рашаюцца ў адно дзеянне?

—  Якія задачы называюцца састаўнымі?

  1. Падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы

Але спачатку я праверу ці ўмееце вы рашаць простыя задачы?

  • У першым пад’ездзе 20 кватэр. А ў другім на 3 кватэры больш, колькі кватэр у другім пад’ездзе?
  • Тату 35 гадоў. Ён на 5 гадоў старэйшы за маму. Колькі гадоў маме?
  • Было 3 дзясяткі яек. 1 дзясятак зрасходавалі на салату. Колькі яек засталося? —
  • Бабуля спякла 14 булачак і  6 піражкоўз павідлам і 8 піражкоў з мясам. Што абазначаюць запісы? Пастаўце пытанне да задачы адпаведна дзеянню.
  • 6 14 – 6    14 + 8 + 6
  • Маша выразала 9 сняжынак у школе і некалькі дома.Колькі сняжынак выразала Марына дома , калі ў яе стала 17 сняжынак.

Скласці адваротныя задачы.

  • Усе адказы задач адзначаюцца ў  ацэначных лістах (23, 30, 20, 8)
  1. Работа над тэмай урока
  2. Калектыўная работа

Занятак №10 с.42 Задача № 1,2,3. (Рабочы сшытак)

  1. Самастойная работа па варыянтах

1варыят —  №1 с.43

2варыянт  — №2 с. 43 (Рабочы сшытак)

  1. Задача ад Вані.

У прамавугольніка і квадрата  па 20 алоўкаў у кожнага. Прамавугольнік падарыў  кругу 9 алоўкаў. А  квадрат падарыў трохвугольніку толькі алоўкаў,  колькі засталося ў прамавугольніка.  Колькі  алоўкаў  засталося ў квадрата?

Схема задачы

Б       З ( -)         С

Пр   20          9                  ?

Кв    20              ?              ?

  • Чым задача адрозніваецца ад папярэдняй? (Адно пытанне)

Калектыўны аналіз і рашэнне задачы

(Адказ задачы 9 адзначыць у табліцы)      (9)

  1. Замацаванне
  2. Рашэнне лагічных задач
  3. Падвядзенне вынікаў урока.

Паглядзіце ў свае ацэначныя лісты і скажыце, якое слова ў вас атрымалася. (Я)

Што гэта значыць?

Вы малайцы, добра працавалі. Вы зможаце аказаць дапамогу Даніку  ў вучобе.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.