Работнікі нашай школы — гэта дружны, згуртаваны калектыў. Любая справа, за якую ні возьмуцца разам, будзе вясёлай і цікавай. Так, на асенніх канікулах, настаўнікі і тэхработнікі не толькі займаліся сваімі прамымі абавязкамі, але і прынялі ўдзел у суботніку, які праходзіў пад назвай » На гэтай зямлі нам працаваць» у рамках Года Малой Радзімы. Тэрыторыя школы была ачышчана ад смецця і апалага лісця. А настаўнікамі Пракаповічам А.А. і Мартынюком А.Г. былі пасаджаны маладыя дубкі каля помніка спаленым вёскам у в. Казлы. У гэты дзень ва ўсіх прысутных панаваў святочны настрой.