Дыдактычная гульня “У свеце прадметаў: бяспечна – небяспечна” (выхавацель — Сцепанюк С.У.)

Дыдактычная задача: замацаваць  веды дзяцей аб прадметах, якія могуць стаць крыніцай небяспекі.

Гульнявыя правілы:

I варыянт: выбраць  прадметы,  якіямогуць стаць крыніцай небяспекі.

II варыянт: выбраць бяспечныя прадметы для гульняў.

III варыянт: раскласці карцінкі з небяспечнымі прадметамі на чырвонае поле і карцінкі з бяспечнымі прадметамі на зялёнае поле; растлумачыць свой выбар.

IV варыянт: назваць прадмет, яго функцыю і растлумачыць, чаму ён небяспечны для дзяцей ці яго можна браць для гульні.

Гульнявое дзеянне:пошук і называнне прадметаў.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.