ДЗІЦЯЧАЕ ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ — АКЦЯБРАТЫ

iМэта аб’яднання: дапамагчы дзіцяці ў пазнанні навакольнага свету, у атрыманні ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для жыцця ў грамадстве, сям’і, у адносінах з прыродай.

Аб’яднанне «Акцябраты» уваходзіць у склад піянерскай дружыны. Узначальвае і каардынуе яго дзейнасць савет сяброў «Акцябрат», у які ўваходзіць старэйшая важатая, класныя кіраўнікі і памочнікі «акцябрат» — навучэнцы 5-х класаў.

Асноўным сімвалам «акцябрат» з’яўляецца акцябрацкі значок.

«Акцябраты» — будучыя піянеры!

«Акцябраты» — руплівыя рабяты, якія любяць школу, паважаюць старэйшых!

«Акцябраты» — праўдзівыя і смелыя, спрытныя і ўмелыя!

«Акцябраты» — дружныя рабяты, чытаюць і малююць, гуляюць і спяваюць, весела жывуць! 

НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ:

1. За здаровы лад жыцця!

2. Свет вакол нас.

3. Мая Радзіма — Беларусь.

4. Без працы — мы нікуды!

5. Прыгожае вакол нас.

6. Прырода — наш сябар!

Памятка октябрят

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.