Праграма правядзення раённага свята «Парад Дзедаў Марозаў»
12.30 — акцыя «Падорым свята ў кожны дом» у ДУА «Пружанскі раённы сацыяльны прытулак» п.Сонечны.
Пляцоўка каля Лядовага палаца:
13.30 — адкрыццё свята. Адпраўленне святочнай калоны ў «Царства Пружанскага Дзеда Мароза». Святочнае шэсце (калона рухаецца да Воднага палаца, затым ідзе да парку).
Гарадскі парк (пляцоўка каля музея):
14.00 — тэатралізаванае прадстаўленне «Царства Пружанскага Дзеда Мароза».
14.15 — святочнае шэсце на цэнтральную плошчу да навагодняй ёлкі.
Цэнтральная плошча:
14.30 — тэатралізаванае прадстаўленне. Госці свята з раёна, вобласці, Рэспублікі Польшча і сядзібы Дзеда Мароза Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Узнагароджанне дзяцей. Запальванне агеньчыкаў галоўнай ёлкі раёна.
16.00 — дзіцячы мюзікл «Прафесія грусТнік» (у Палацы культуры).