МЭТА: паказаць творчае супрацоўніцтва ў групе паміж выхавацелем, дзецьмі і музычным кіраўніком.
ЗАДАЧЫ:
- Выклікаць эмацыянальны водгук пры ўспрыманні музычнага матэрыялу, узбагаціць музычныя уражанні. Стымуляваць творчыя праяўленні дзяцей ва інструментальных імправізацыях. Садзейнічаць далейшаму развіццю асноў музычнай культуры.
- Развіваць у дзяцей каардынацыю слыху і голасу, чысціню інтанацыі, творчую актыунасць; уменне выразна спяваць, перадаючы ў спеўных інтанацыях музычны настрой.
- Садзейнічаць фарміраванню рухальных навыкаў, арыентаванню ў прасторы, здольнасці рухацца адпаведна з музычнымі вобразамі.
У. Самута “Прывітальная” — развіваць рытмічнае пачуццё. Пачынаць і заканчваць рух з пачаткам і канцоўкай музыкі. Дзеці ідуць адзін за адным карагодным крокам, выцягваючы насок наперад, з канцоўкай музыкі спыняюцца.
М. Картушына “Добры дзень!” – камунікатыўная гульня – пабуджаць да праяўлення станоўчых эмоцый. Замацоўваць уменне ўзгадняць рух з тэкстам.
М.К.: — Сення ў нашай зале многа гасцей. Давайце мы павітаемся і іх таксама павітаем. Выхавацель паказвае лічбу “3”. – Якая гэта лічба? (дзеці адказваюць). Усе рухі будзем выконваць тры разы.
А. Жалязнова “На коніку” – вучыць рухацца ў пары легкімі паскокамі. Узгадняць свае рухі з эмацыянальным зместам песні-гульні, пры гэтым суправаджаць іх “цоканнем” языком.
М.К.: — Сення мы адправімся з вамі на вясковы дворык бабулі Наталлі. А дабярэмся туды мы на “коніку”. Дзеці становяцца ў пары (адзін ззаду другога). Выхавацель складае пару “няпарнаму” дзіцяці. 1-2 разы аббягаюць групавы пакой і садзяцца на крэслы. У гэты час Выхавацель займае месца перад дзецьмі і накідвае на плечы хустку.
М.К.: — Вось бабуля Наталля і сустракае нас.
І. Рыбкіна “На птушыным двары” – распеў па прынцыпу “Рэха”. Развіваць у дзяцей эмацыянальны водгук на песню гульнявога характару.Чыста інтаніраваць скачок на сэксту ўверх. Практыкаваць у чыстым спеве м3 і б3 уніз. Дакладна перадаваць рытмічны малюнак.
Выхавацель спявае – дзеці паўтараюць.
А.Вівальдзі “Поры года” “Лета” (урывак) — слухаць п,есу маляўнічага характару. Вызываць эмацыянальны водгук на хуткую музыку напружанага характару.
М.К.:- І тут раптам… (слухаюць п,есу). Музыка трывожная, хуткая, гучная. Яна перадае вобраз навальніцы. Паднялася вялікая цемная хмара, закрыла паўнеба. Загрымеў гром, зашумелі, закачаліся дрэвы… Бліснула маланка… (можна яшчэ раз праслухаць урывак).
Гульня на шумавых інструментах. Д/г “Навальніца” – фарміраваць спосабы сэнсорных дзеянняў, неабходных для даследавання і распрадмечвання музычных з,яў, узбагачаць музычны сэнсорны вопыт дзяцей рознымі відамі слухавых адчуванняў.
М.К.: — А давайце і мы з вамі пакажам навальніцу. Зашумеў вецер. Ен усё мацнеў і мацнеў (“шуршунчыкі” – хутка). Закапалі кроплі, лінуў дождж (маракасы – фортэ). Бліснула маланка, грымнуў гром! (барабаны – фортэ). Затым маланка пачала аддаляцца (барабаны – піяна). Дождж сціх, толькі зрэдку чуваць дажджавыя кропелькі . (маракасы – піяна), ветрык прыціх (“шуршунчыкі” – паволі). Наступіла цішыня… (усе інструменты маўчаць)
Дыдактычная гульня “Дзе мае дзеткі?” – развіваць гукавысотны слых, замацоўваць праграмны матэрыял.
М. К.: — У час навальніцы мамы-птушкі згубілі сваіх дзяцей. Першай стала зваць сваіх дзяцей качка ( выхавацель паказвае картку ): “ Дзе мае качаняты, мілыя рабяты ? Кра-кра ! “ ( спявае на “рэ” першай актавы ). Дзеці, у якіх на картках выяўлены качаняты, падымаюць іх і адказваюць: “Кра-кра, мы тут” ( спяваюць на гуку “ля” першай актавы ).Выхавацель забірае ў дзяцей карткі і працягвае: “Узрадавалася качачка, што знайшла сваіх качанятак. Выйшла мама-курыца і таксама стала зваць сваіх дзяцей: “Дзе мае кураняткі, мілыя рабяткі? Ко-ко-ко!”. (Гульня працягваецца, пакуль усе птушкі не знойдуць сваіх дзяцей).
М.К.:-Узрадавалася бабуля Наталля, што ўсе мамы-птушкі знайшлі сваіх птушанят і запрашае усіх нас у карагод.
Ж.Вішнякова песня-танец “Тупацень” – вызываць у дзяцей жаданне ўдзельнічаць у знаемым карагодзе. Удасканальваць уменне рухацца карагодным крокам, трымаючыся за рукі; кружыцца па аднаму, выконваць “спружынку”. Узгадняць рухі са спевамі.
Выхавацель (бабуля Наталля) спявае і танцуе разам з дзецьмі. Калі скончыцца мелодыя, дзеці застаюцца ў крузе.
Выхавацель: Вырас у нашым агародзе ўраджай багаты, бо старанна працавалі я і ўсе рабяты. Есць капуста, агуркі, бульба, морква, буракі, гарбузы, часнок, фасоль, многа бобу і гароху, і сяго-таго патроху.
Дзіця: Урадзіла бульба добрая на полі, гэтакай вялікай не было ніколі. Мы яе капаем, у вядро складаем, мамам і бабулям мы дапамагаем.
Беларуская народная мелодыя “Бульба”, танцавальны эцюд – вучыць дзяцей выразна перадаваць танцавальныя рухі, звяртаючы ўвагу на змяненне характару музыкі. Удасканальваць якасць выканання танцавальных рухаў.
Музыка гучыць у грамзапісу. Музычны кіраунік і выхавацель танцуюць разам з дзецьмі.
Выхавацель: — Вось так мы дружна папрацавалі і патанцавалі… Але вельмі любяць у мой агарод заглядваць “ зайцы”.
Г.Галкіна “Зайцы ў агародзе” – удзельнічаць у рухомай гульні. Вобразна перадаваць гульнявыя дзеянні. Выхоўваць хуткасць рэакцыі, вытрымку.
Выхавацель выбірае вядучага. Гульня паўтараецца 2-3 разы. Затым збірае дзяцей у круг, усе прысаджваюцца на калені, размясціўшыся на дыване,аднаўляюць дыханне, гэтаму спрыяе ласкавы, спакойны голас выхавацеля: — Вось і пабывалі вы на маім вясковым дворыку. Пара развітвацца. Але так хочацца вам падарункі “Восені” перадаць… (дастае з кошыка лісце, раздае кожнаму па два).
С.Насауленка “Кружацца лісточкі” – пазнаваць песню па музычным уступе.Перадаваць у спевах вяселы, радасны характар песні. Спяваць умеранна, легкім гукам, чыста інтаніруючы. Гучыць уступ, выконваецца песня.
М.К.: — Нясіце лісточкі у групу і з імі пагуляйце. Да пабачэння, дзеці!
На фоне музычнага суправаджэння “Кружацца лісточкі”, дзеці пакідаюць залу.