Мэта: абагульніць тэарэтычныя веды аб асаблівасцях размяшчэння прадпрыемстваў сферы вытворчасці Беларусі.
Задачы: актуалізацыя, абагульненне і сістэматызацыя тэарэтычных ведаў вывучанага матэрыялу;
развіваць уменне аналізаваць, абагульняць, выдзяляць галоўнае;
мэтанакіраванае выхаванне добрасумленных адносін да разумовай працы, уменне працаваць калектыўна.
Абсталяванне: «Сацыяльна- эканамічная карта Рэспублікі Беларусь», выстава прамысловай прадукцыі.
Форма правядзення урока: урок-гульня.
Ход урока
- Арганізауцыйны момант (5 мін.)
Вучні займаюцьпадрыхтаваныя месцы за гульнявымі сталамі.
Правілы гульні
У гульні прымаюць удзел каманды дзяўчынак і хлопчыкаў. Да пачатку гульні кожная з каманд выбірае капітана, прыдумвае сабе назву. (Дзяўчынкі –«Прамыслоўцы», хлопчыкі – «Гаспадары»). Пытанні і заданні падрыхтаваны як настаўнікам, так і вучнямі з улікам ступені складанасці.
Ход гульні
- Прывітанне каманд
- Конкурс «Сценка на сценку». Каманды падрыхтавалі сапернікам пытанні. Адказваюць усе ігракі. (дадатак )
- Конкурс «Геаграфічная карта» . Дзе вырабляецца…? Назваць горад і паказаць яго на карце .
- Конкурс капітанаў
- Конкурс «Чорная скрынка». Сапернікі падрыхтавалі прамысловы тавар і па апісанню трэба вызначыць яго.
- Конкурс «Што такое? Чый?» . прапануюцца заданні з выставы.
- Падвядзенне вынікаў.
Дадатак
№ | Пытанне | Адказ |
1 | Назавіце два горада , у якіх працуюць НПЗ | Наваполацк, Мазыр |
2 | Якая вобласць Беларусі з’яўляецца лідэрам па дабычы нафты? | гомельская |
3 | Што з’яўляецца сыравінай для металургічнай вытворчасці ў РБ? | Металічны лом |
4 | Чаму будаўніцтва «БелАЗа» ў Беларусі не адпавядае сацыяльна-эканамічным патрэбам | 1.Няма неабходнасці у вялікай колькасці кар’ернай тэхнікі
2. неабходна вялікая колькасць метала. |
5 | Якое агульнае наіменаванне выпускаемай прадукцыі «Лідсельмаш» і «Гомсельмаш» | Збожжауборачныя камбайны |
6 | У якой вобласці працуе адзінае у краіне прадпрыемства па вытворчасці лыж? | Брэсцкая, Целяханы |
7 | У якім горадзе працуе газаперапрацоўчы завод? (ГПЗ) | Рэчыца |
8 | Гэта адкрытае акцыянернае таварыства , галоўным прадпрыемствам якога з’яўляецца завод «Ударнік», цяпер адносіцца да буўнейшых вытворцаў дарожна-будаўнічай тэхнікі у СНД | «Амкадор» |
9 | У гэтым горадзе працуе «Лакакраска»? | Ліда |
10 | У гэтых двух гарадах арганізавана вытворчасць газетнае паперы? | Чашнікі, Шклоў |
11 | Зборка якіх кітайскіх аўтамабілей налажана ў Барысаве? | «Джылі», «Белджі» |
12 | Чаму самыя буйныя прадпрыемствы па вытрорчасці будаўнічых матэрыялаў размяшчаюцца ў буйных гарадах? | Вялікія аб’ёмы будаўніцтва (Спажывецкі фактар) |
13. | Які асноўны фактар у размяшчэнні ЦЭЦ? | Спажывецкі фактар |
14 | Чаму будаўніцтва другога льнокамбіната планавалася пачаць на поўначы Гродзенскай вобласці? | Пастаўка сыравіны ажыццяўлялася б з ПнЗ і З Беларусі |
15 | Якое спецыялізаванае прадпрыемства металургіі працуе ў Маладзечна? | З-д парашковай металургіі |
16 | Гэта беларускае прадпрыемства – вытворца інтэгральных схем, з 2007г. выпускае вадкакрышталічныя маніторы. Па стану на 2010г. вырабляе мікрасхемы з мінімальнымі тапалагічнымі нормамі 0,35 мкм, і да нядаўняга часу выпускала каля 10% мікрапрацэсараў у свеце. | «Інтэграл» |
17 | Прадпрыемства па выпуску азотных удабрэнняў і злучэнняў | “ГроднаАзот” |
18 | Назваць другую па значэнню галіну жывёлагадоўлі | свінагадоўля |
19 | Гэта адзінае ў РБ і самае буйнае ў краінах СНГ прадпрыемства па выпуску льняных тканін, пачало сваю гісторыю з невялікай льначасальнай фабрыкі, якая пачала сваё існаванне ў снежні 1930г. | Аршанскі льнокамбінат |
20. | Буйнейшае прадпрыемства металургічнай вытворчасці Беларусі –адзін з буйнейшых заводаў такога тыпу ў Еўропе. Колькасць персаналу складае 11 тыс. чалавек. Пабудавана ў 1984г. | БМЗ |
21 | Чаму буйныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці размяшчаюцца ў цэнтрах развіцця цяжкай прамысловасці? | Для павышэння занятасці жанчын |
22 | Буйнейшая ў свеце сістэма нафтаправодаў, якая праходзіць праз тэрыторыю нашай краіны | «Дружба» |
23 | Горад-спутнік Гродна, дзе працуе цукровы завод | Скідаль |
24 | Якое паліва выкарыстоўваецца на Светлагорскай ЦЭЦ | Спадарожны газ |
25 | Буйнейшае ў свеце прадпрыемства ў свеце, другое ў СНГ пасля Уралкалія вытворца калійных мінеральных удабрэнняў | «Беларуськалій» |
26 | У сувязі з чым у апошнія гады рэзка паменшылася значэнне спажывецкага фактара ў харчовай прамысловасці? | Развіццём транспарту (з’яўленнем аўтарэфрыжаратараў, паляпшэннем транспартных шляхоў), канцэнтрацыяй с\г вытворчасці |
27 | Назваць расійскі магістральны экспартны газапровад. Злучае газавыя месцанараджэнні поўначы З. Сібіры з канечнымі спажыўцамі ў Еўропе. Праходзіць праз тэрыторыю Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі. Канечны пункт газапровада – кампрэсарная станцыя «Мальнаў» (г. Франфуркт – на- Одэры) бліз польска- германскай граніцы. | «Ямал – Еўпопа» ( але не «Таржок_Мінск_Івацэвічы») |
28 | На вытворчасці якой прадукцыі заснавана эканоміка горада Бярозаўка? | крышталь |
29 | Вытворчасцю якой прадукцыі займаюцца прадпрыемствы “Дыялек” і “Экзон” ? | Лекавыя прэпараты |
30 | Найбольшыя плошчы адведзены пад якую збожжавую культуру? | ячмень |
31 | У якім горадзе працуе прадпрыемства “Чырвоны мазыранін?” | Нароўля |
32 | З чым звязана будаўніцтва цэментных заводаў каля Ваўкавыска, Касцёковічаў і Крычаве? | Наяўнасць сыравіны – мел і мергель |
33 | Якую прадукцыю выпускае прадпрыемства “Белакт” | Сухія малочныя сумесі |
34 | Прадпрыемства, якое выпускае фосфарныя удабрэнні | Гомельскі хімічны камбінат |
35 | Назваць сумесныя прадпрыемствы у Беларусі | “МАЗ-МАN”, “Белвест” і інш. |
36 | Дзе вядзецца будаўніцтва Беларускай АЭС? | Гродзенская в., п. Астравец |
37 | Тэхнічная культура, якая вырошчваецца ва ўсіх частках Беларусі, з насення якой атрымліваюць расліннае масла | рапс |
40 | У якіх трох гарадах працуюць прадпрыемствы “Хімвалакно”? | Гродна, Магілёў, Светлагорск |
41 | Чаму ў апошнія дзесяцігоддзі рэзка скараціліся пасевы грэчкі ў нашай краіне? | Нізкая ўраджайнасць, накапленне радыёнуклідаў |
42 | Якая экалагічная праблема характэрна для Салігорска і яго ваколіц? | Засаленне падземных вод, прасадка грунта, паніжэнне ўзроўню падземных вод |
43 | Самая папулярная малочная кампанія , якая вядома далёка за межамі Беларусі | “Савушкін прадукт”
|
44 | Паласаты кот на пакеце, любімы напітак многіх людзей | “Прастаквашына” |
Пытанні “Чорнай скрынкі”
- Тэхнічная культура вядомая ў старажытным Егіпце, якая любіць халаднаватае і вільготнае лета. Вырошчваецца і праходзіць першасную апрацоўку ў нашым раёне, экспартуецца ў Кітай. (Лён)
- З гэтага каменю вырабляюць шчэбень,абліцовачную плітку і кубічны камень. Прадпрыемства знаходзіцца на ўсходзе Брэсцкай вобласці., Мікашэвічы. (граніт)
- Прадукцыя лёгкай прамысловасці сумесна беларуска-іспанскага прадпрыемства, высокай якасці, адзяваюць спартсмены. (абутак)
- У гэтым горадзе працуе фабрыка, для якой ў 1889г. была пабудавана першая электрастанцыя у нашай краіне. Выпускае прадукцыю для школьнікаў і не толькі для іх. (Добруш, школьныя сшыткі)
- ААТ “Гомельскі тлушчавы камбінат” буйнейшае прадпрыемства па выпуску расліннага масла, маргарыну, кетчупу, маянезу і… (гаспадарчага мыла).
- ААТ “Амігус” — вытворца вырабаў санітарна-гігіенічнага прыназначэння. Тэхналагічны працэс пастаянна ўдасканальваецца. Што вырабляецца на прадпрыемстве, калі выкарыстоўваецца 100% цэлюлозы? (туалетная бумага і салфеткі)