Дакументы, неабходныя пры паступленні дзіцяці ў першы клас

Прыём (залічэнне) асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы, якую падае законны прадстаўнік непаўналетняй асобы, пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не предугледжана артыкулам 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Продолжить чтениеДакументы, неабходныя пры паступленні дзіцяці ў першы клас

Тэрмін прыёму дакументаў

У адпаведнасці з пунктам 72 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022№322, прыём дакументаў у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі (УАСА) ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2023 года.

Пры наяўнасці свабодных месцаў дакументы могуць быць пададзены да 28 жніўня.

У першую чаргу ў 1 клас УАСА прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне УАСА. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва УАСА могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

Продолжить чтениеТэрмін прыёму дакументаў

Узрост паступлення дзіцяці ў першы клас?

У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў 1 клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Чым адрозніваецца арганізацыя навучання дзяцей у першых класах ад іншых класаў пачатковай школы? 

Працягласць вучэбнага тыдня — 5 дзён. З мэтай забеспячэння паступовага пераходу з дашкольнай установы ў школу, вучэбным планам у першым класе прадугледжана на працягу верасня месяца правядзенне вучэбных заняткаў па праграме «Уводзіны ў школьнае жыццё». На працягу гэтага перыяду не праводзяцца навучальныя заняткі па матэматыцы, чытанню, пісьму. Настаўнік праводзіць з дзецьмі экскурсіі, мэтавыя прагулкі, фізкультурныя заняткі, развіваючыя гульні, вучыць дзяцей, як паводзіць сябе ў калектыве, вывучае гатоўнасць кожнага да школьнага навучання, аказвае дапамогу школьнікам у засваенні правілаў і форм паводзін у час вучэбных заняткаў, ва ўменні разумець змест пытанняў, якія задае настаўнік, у арганізацыі сваёй дзейнасці. З кастрычніка месяца праводзяцца ўсе навучальныя заняткі па прадметах вучэбнага плана. Для навучэнцаў 1 класа прадугледжана наступная арганізацыя адукацыйнага працэсу:

— урокі праводзяцца толькі ў першую змену;

— для захоўвання верхняга адзення і зменнага абутку, як правіла, выдзяляецца асобнае месца;

— кожны вучань забяспечваецца зручным рабочым месцам за партай ці сталом у адпаведнасці з ростам і станам слыху і зроку;

— падручнікі і дыдактычныя дапаможнікі рэкамендуецца захоўваць у школе;

— напаўняльнасць класа — не больш за 20 чалавек;

— у сярэдзіне трэцяй, самай працяглай чвэрці арганізуюцца дадатковыя канікулы на працягу аднаго тыдня;

— працягласць навучальнага занятка — 35 хвілін з абавязковым правядзеннем двух фізкультхвілінак па 1,5-2 хвіліны кожная;

— працягласць перапынкаў паміж навучальнымі заняткамі не менш за 10 хвілін, пасля другога ці трэцяга навучальнага занятка праводзіцца дынамічная паўза (хадзьба на свежым паветры) працягласцю не менш за 30 хвілін.

— хатнія заданні навучэнцам не задаюцца.

Продолжить чтениеУзрост паступлення дзіцяці ў першы клас?

Графік прыёму дакументаў для залічэння ў 1 клас

Дні тыдня Час прыёму
Панядзелак, cерада 

пятніца

з 800 да 1300 

з 1400 да 1700

Аўторак, чацвер з 800 да 1300 

з 1400 да 1800

Субота з 900 да 1100
Продолжить чтениеГрафік прыёму дакументаў для залічэння ў 1 клас

Тэрмін прыёму дакументаў

У адпаведнасці з пунктам 95 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастанаўленнем Міністэрства адукацыі ад 20.12.2011 №283 (у рэдакцыі ад 02.12.2019 №180), прыём дакументаў у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі (УАСА) ажыццяўляецца з 13 чэрвеня па 16 жніўня 2022 года.

Пры наяўнасці свабодных месцаў дакументы могуць быць пададзены да 28 жніўня.

У першую чаргу ў 1 клас УАСА прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне УАСА. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва УАСА могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

Графік прыёму дакументаў у 1 клас будзе размешчаны на сайце ўстановы адукацыі да 01 чэрвеня 2022 года.

Продолжить чтениеТэрмін прыёму дакументаў

Дакументы, неабходныя пры паступленні дзіцяці ў першы клас

Для прыёму дзяцей у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы:

Заява бацькоў (запаўняецца па ўзоры на месцы прыёму);
Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал);
Пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці;
Медыцынская даведка дзіцяці (з запісам аб гатоўнасці да навучання ў школе з 6-ці год).

Продолжить чтениеДакументы, неабходныя пры паступленні дзіцяці ў першы клас