Дыдактычная задача: замацаваць веды дзяцей аб прадметах, якія могуць стаць крыніцай небяспекі.
Гульнявыя правілы:
I варыянт: выбраць прадметы, якіямогуць стаць крыніцай небяспекі.
II варыянт: выбраць бяспечныя прадметы для гульняў.
III варыянт: раскласці карцінкі з небяспечнымі прадметамі на чырвонае поле і карцінкі з бяспечнымі прадметамі на зялёнае поле; растлумачыць свой выбар.
IV варыянт: назваць прадмет, яго функцыю і растлумачыць, чаму ён небяспечны для дзяцей ці яго можна браць для гульні.
Гульнявое дзеянне:пошук і называнне прадметаў.