Мэта аб’яднання: дапамагчы дзіцяці ў пазнанні навакольнага свету, у атрыманні ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для жыцця ў грамадстве, сям’і, у адносінах з прыродай.
Аб’яднанне «Акцябраты» уваходзіць у склад піянерскай дружыны. Узначальвае і каардынуе яго дзейнасць савет сяброў «Акцябрат», у які ўваходзіць старэйшая важатая, класныя кіраўнікі і памочнікі «акцябрат» — навучэнцы 5-х класаў.
Асноўным сімвалам «акцябрат» з’яўляецца акцябрацкі значок.
«Акцябраты» — будучыя піянеры!
«Акцябраты» — руплівыя рабяты, якія любяць школу, паважаюць старэйшых!
«Акцябраты» — праўдзівыя і смелыя, спрытныя і ўмелыя!
«Акцябраты» — дружныя рабяты, чытаюць і малююць, гуляюць і спяваюць, весела жывуць!
НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ:
1. За здаровы лад жыцця!
2. Свет вакол нас.
3. Мая Радзіма — Беларусь.
4. Без працы — мы нікуды!
5. Прыгожае вакол нас.
6. Прырода — наш сябар!