Мэты:
—падагульніць і сістэматызаваць веды пра сінтаксічныя прыметы сказа са звароткамі, пунктуацыйныя нормы пры іх пісьмовым афармленні;
— выпрацоўваць уменні вызначаць сінтаксічныя прыметы і асаблівасці будовы сказаў са звароткамі, адрозніваць звароткі ад членаў сказа; правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў сказах са звароткамі;
— вучыць здабываць веды самастойна і ў сумесным пошуку.
Ход урока
- Арганізацыйны момант
Прывітальнае слова настаўніка.
−Добры дзень усім, хто завітаў на ўрок беларускай мовы.
Які ў вас настрой? Старажытныя грэкі казалі: «Добры настрой — гэта палова перамогі». Таму ўсміхніцеся адзін аднаму, і я вам жадаю сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.
- Праверка дамашняга задання
1.— Што такое пабочныя канструкцыі? ( словы, словазлучэнні і сказы, якіявыражаюць суб’ектыўна-ацэначныя адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання)
— Ці з’яўляюцца пабочныя канструкцыі членамі сказаў? ( не з’яўляюцца членамі сказа, аднак яны звязаны са зместам сказа)
-Што такое ўстаўныя канструкцыі? ( Сінтаксічныя адзінкі, якія дапаўняюць, паясняюць, удакладняюць інфармацыйны змест сказа ці яго асобных членаў)
— Як падзяляюцца ўстаўныя канструкцыі паводле структуры? (устаўныя словы, устаўныя спалучэнні слоў, устаўныя сказы)
- Праверка практыкаванняў 145,146.
- Паведамленне тэмы і мэт урока
- Праца з тэкстам.
На дошцы запісаны тэкст.
Беларусь, зямля нашых бацькоў і прадзедаў, хораша разлеглася ты на ўлонні старажытнай маці-планеты. І абрысы твае, можна сказаць, сімвалічныя і высакародныя. Яны нагадваюць на картах чалавечую далонь.
Паводле М.Гамолкі
- Паведамленне тэмы ўрока.
— Тэма нашага сённяшняга ўрока “Сінтаксічныя прыметы сказаў са звароткамі;ужыванне, знакі прыпынку”. Тэма гэтая вам не новая, і я думаю, што вы самі вызначыце мэты сённяшняга ўрока. . Для таго, каб вам было б лягчэй гэта зрабіць, я прапаную спачатку самастойна прачытаць правіла на старонцы 118.
Вучні робяць высновы і фармулююць мэты ўрока, настаўнік карэкціруе.
— Дык што называецца звароткам? Дайце азначэнне. (Зваротак – гэта слова або спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца з мовай. Ці ёсць зваротак у нашым тэксце? Ёсць.Беларусь)
— Зваротак – самы яркі этыкетны знак. Дзеці! А што значыць слова этыкет?(праца са слоўнікам)
- Замацаванне
1.Практыкаванне 134 (вусна)
2.Практыкаванне 135 (каля дошкі 1-3 сказ)
Фізхвілінка
Давайце крыху адпачнём перад тым, як працягваць работу. Вядомы педагог Сухамлінскі калісьці сказаў, што «розум дзіцяці знаходзіцца на кончыках пальцаў». Я прапаную вам апынуцца пад дажджом. Дождж шуміць па лістоце (вучні паціраюць далонямі), дождж стукае па дахах (шчоўкаюць пальцамі). Падставім цудоўным кроплям твар, далоні, страсанем дажджынкі з рук і, асвяжыўшыся, працягнем працу.
3.Практыкаванне 136 (па варыянтах па 2 спалучэнні)
4.Праца па картках
Картка1
Расставіць знакі прыпынку пры зваротках.
- Ой, каханне маё бясконцае, не ўцякай ад мяне, пашкадуй!
- Бывай, матуля родная, не сумуй па мне, дарагая!.
3.Гэй, ляці, маленства, рвіся ў люстраную даль.
- Рана ты, жоўтае лісце, са звонам журботным злятаеш.
5.Вясна, вясна жаданая! Ты прыйдзеш зноў, ты вернешся.
Картка 2
1.Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж, мая натомленая мама, як некалі ты мне, табе спяю.
- Маці, не сорамна анідзе сынам тваім называцца!
- Люблю цябе, мой родны край, я прыняла тваё падданства.
- Гэта ты мяне ўсім надзяліла, маці родная, маці мая!
- Не спыняйцеся, ногі, на пад’ёмах і схілах, углядайцеся, вочы, у новыя небасхілы!
- Практыкаванне 137 (узаемаправерка)
6.Праца ў парах
Звярніцеся з пытаннем да незнаёмага (незнаёмай):
- Да маленькага дзіцяці, як яго завуць;
- Да групы дзяцей на вуліцы, дзе знаходзіцца бібліятэка;
- Да дзяўчыны з просьбай сказаць, дзе знаходзіцца метро;
- Да мужчыны, як праехаць у цэнтр;
- Да міліцыянера, як прайсці на вуліцу Францыска Скарыны;
- Да настаўніка з запрашэннем на ўрачыстае мерапрыемства;
- Да выпускнікоў школы перад апошнім званком;
- Да першакласнікаў перад пачаткам навучання ў школе.
- Прачытаць, знайсці і падкрэсліць у сказах звароткі, суаднесці з прыметамі, па якіх звяртаюцца да суразмоўцы.
- Мужчына, саступіце, калі ласка,
месца гэтай жанчыне.пол
- Малады чалавек, падайце мне, калі ласка, кнігу. узрост
- Дазволь мне, мамачка, выйсці на вуліцу! сваяцкія адносіны
- Беларусы! Захаваем сваю прыроду!нацыянальнасць
- Сябры мае, давайце плённа папрацуем! ступень знаёмства
- Бухгалтар, я чакаю вашу справаздачу. прафесія
- Я ганаруся вамі, маладзечанцы! месца жыхарства
- Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак
Сёння вы плённа папрацавалі! Малайцы!На ўроку стараліся ўсе, не было абыякавых вучняў. Я вельмі рада, што кожны з вас сёння ішоў да мэты, пастаўленай напачатку нашага ўрока.
- Рэфлексія
Вось і падыходзіць да завяршэння наш занятак. Як вы лічыце, мы дасягнулі пастаўленай мэты?
Якую мэту мы ставілі ў пачатку занятку? Чаму мы павінны былі навучыцца?
Гульня “Ланцужок пытанняў”.
Паспрабуйце скласці пытанні са звароткамі да мяне, выказваючы свае адносіны да сённяшняга занятку і свой настрой.
Паспрабуйце, калі ласка, зараз, ужываючы звароткі, пажадаць адзін аднаму ўсяго самага найлепшага.
YII. Дамашняе заданне (на выбар вучняў)
- 14
1 узр.- практыкаванне 138
2 узр.- выпісаць з тэкстаў мастацкай літаратуры прыклады сказаў на правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры зваротках
3 узр.- напісаць сачыненне на тэму “Мой запавет нашчадкам”, выкарыстайце сказы са звароткамі.