Канспект урока па тэме: «З’явы фізічныя і хімічныя. Прыкметы хімічных рэакцый» (Кардзіс С.М., 8 клас)

Мэта:

— працягваць фарміраванне паняццяў “фізічныя з’явы, хімічныя з’явы”, забяспечваць  засваенне ведаў аб прыкметах і ўмовах праходжання хімічных рэакцый;

— удасканальваць уменне тлумачыць залежнасць праходжання хімічных рэакцый ад знешніх умоў;

  — працягваць фарміраванне ўменняў рабіць вывады з праведзеных назіранняў;

  — выхоўваць экалагічную культуру.

Абсталяванне: лыжачка для спальвання рэчываў, парафін, спіртоўка, медны дрот, нож, медзь(II)-сульфат(CuSO4), натрый-гідраксід(NaOH), ступка, песцік, кухоная соль, барый(II)-хларыд(BaCl2), серная кіслата(H2SO4), медзь(II)-гідраксід(CuOH)2, запалкі, кальцый-гідраксід(Ca(OH)2), амоній-нітрат(NH4Cl), мел, раствор воцатнай кіслаты, прабіркі.

Ход урока:

1.Арганізацыйны момант.

Дзень добры, сябры. Не гледзячы на тое, што ўрок сёння трошкі незвычайны, мне будуць дапамагаць памочнікі, я мяркую, хвалявацца не патрэбна, таму што на камп’ютэрах працаваць вы ужо ўмееце, і ўсе ў нас атрымаецца.

Тэма сённяшняга ўрока: “З’явы фізічныя і хімічныя. Прыкметы хімічных рэакцый”. Мы з вамі прадоўжым работу з паняццямі фізічныя і хімічныя з’явы. Вы павінны засвоіць прыкметы і ўмовы праходжання хімічных рэакцый. Па ходу ўрока будзем удасканальваць уменні тлумачыць залежнасць праходжання хімічных рэакцый ад знешніх умоў, рабіць вывады з праведзеных назіранняў. І працаваць мы будзем  згодна сцвярджэнню старажытнага кітайскага філосафа – Канфуцыя:  “Скажи мне, и я забуду.

                      Покажи, и я запомню.

                      Дай мне сделать самому,

                      И я пойму”.

2.Актуалізацыя ведаў.

Аднак, перш чым пачаць вывучэнне новай тэмы, давайце праверым узровень нашых ведаў, таму хуценька адкажам на пытанні:

  • Што такое рэчыва?
  • Што называюць уласцівасцямі рэчыва?
  • Якія рэчывы называюцца чыстымі?
  • Дайце азначэнне паняццям: атам, малекула.
  • Чым адрозніваюцца простыя і складаныя рэчывы?

Малайцы, усе справіліся, бачу веды ў вас добрыя. Аднак, дзе ж мае памочнікі? Нешта з імі здарылася.

3.Пастаноўка праблемнага пытання.

 

САВА: Дзень добры, сябры! Прабачце за тое, што спазнілася. Мы з Бернардам Куртуа працавалі ў лабараторыі, вывучалі з’явы розныя. На сталах было шмат шклянак, прабірак з нейкімі рэчывамі, а на плячы ў Куртуа сядзеў любімы кот. Раптам ён як скокне, дзве колбы і зваліліся. Змесціва змяшалася, сталі падымацца клубы фіялетавай пары, я вельмі спалохалася. А праз пару хвілін, калі ўсе асела, мы ўбачылі крышталі з металічным бляскам. Не разумею – што гэта было?

4.Вывучэнне новага матэрыялу.

ВОРАН: Добры дзень, паважаныя вучні. Колькі разоў я казаў табе, Сава, што неабходна выконваць правілы бяспечных паводзін. Каб ты мяне уважліва слухала, гэтага не здарылася бы. А вы, дзеці, умееце праводзіць хімічныя доследы? Давайце праверым. У вас на сталах ляжаць інструкцыі аб тым, што неабходна зрабіць, памятайце пра правілы бяспечных паводзін. Пасля выканання доследу неабходна будзе растлумачыць што вы назіралі і якая гэта была з’ява.

(Вучні выконваюць доследы прапанаваныя ў інструкцыў №1 і даюць тлумачэнні).

ВОРАН: Да якіх вынікаў мы прыйшлі: з’явы бываюць фізічныя і хімічныя. Пры фізічных з’явах адбываецца змяненне формы, агрэгатнага стану, але не ўтвараюцца новыя рэчывы. Пры хімічных з’явах адбываецца ператварэнне адных рэчываў у другія.

ВОРАН: А цяпер звернемся да камп’ютэра. Адкрыйце тэму №1, урок 1, старонка 14 праграмы Кірыла і Міфодыя. Праглядзіце відэафрагменты і адкажыце на пытанні старонак 15-21. Не забывайце, што азначэнні трэба запісаць у сшыткі.

ВОРАН: Мудрасць Усходу гаворыць: “Веды без прымянення – бы хмары без дажджу”. Сябры, вам неабходна выканаць лабараторны дослед №3  і запоўніць пункты 1,2,3 у сшытках для лабараторных доследаў. Памятайце пра правілы бяспечных паводзін.

       Зрабілі? Малайцы! А цяпер выканайце вопыты прапанаваныя ў інструкцыі №2. Растлумачце вашы назіранні. Па якіх прыкметах можна меркаваць, што адбылася хімічная рэакцыя? Запоўніце пункт 4 лабараторнага доследу. (Вучні выконваюць заданні і даюць тлумачэнні).

САВА: І я ўжо ведаю прыкметы хімічных рэакцый. Гэта: вылучэнне газу, выпадзенне або растварэнне асадку, змяненне колеру, з’яўленне паху, вылучэнне святла і цеплыні. Але сябры магчыма стаміліся і неабходна зрабіць фізкультхвілінку.

ВОРАН: А цяпер зноў звернемся да камп’ютэра. Адкрыйце старонку 22. Паўтарыце прыкметы хімічных рэакцый, праглядзіце відэафрагмент з часткі “галоўнае на уроку” і выканайце заданні на старонках 23 і 24.

САВА: Пачакайце, колбы доўгі час разам стаялі на стале і нічога не адбывалася, мне хто – небудзь растлумачыць, што ж усё ж такі здарылася ў лабараторыі?

ВОРАН: Сябры, для таго, каб дапамагчы Саве ўсе зразумець, неабходна дадаткова звярнуцца да старонкі  № 67 падручніка. Прачытайце ўважліва пункт “Умовы праходжання хімічных рэакцый”, а ў сшыткі выпішыце або складзіце схему гэтых умоў.

     Давайце праверым, што у вас атрымалася. А цяпер растлумачце Саве яе здарэнне.

(калі колбы зваліліся – рэчывы судакрануліся і пачалася рэакцыя аб чым сведчыць  утварэнне новага рэчыва, спачатку ў выглядзе пары фіялетавага колеру, а потым асеўшых крышталяў з металічным бляскам).

 

САВА: Вялікі дзякуй! Я ўсё зразумела. Палячу, раскажу Бернарду Куртуа. Да пабачэння, сябры!

5.Выніковы кантроль.

ВОРАН: Спадзяюся, што Сава нічога не наблытае. А вы таксама ўсё зразумелі і запомнілі? Давайце праверым. Закрыйце праграму і выканайце тэст. Жадаю поспехаў.

     Малайцы. Цяпер і мне пара ўжо ляцець, справы чакаюць. Да пабачэння, сябры!

  1. Рэзюме. Рэфлексія.

 Сёння мы з вамі вывучылі фізічныя і хімічныя з’явы, прыкметы хімічных рэакцый. Вы ўжо ўмееце тлумачыць залежнасць праходжання хімічных рэакцый ад знешніх умоў і рабіць вывады з праведзеных назіранняў. Добра працавалі на ўроку ……… . Адзнакі будуць на наступным уроку, з улікам выканання тэсту. Мне хацелася б, каб вы падзяліліся сваімі ўражаннямі аб уроку. Давайце прадставім вашу работу  ў выглядзе прыкмет хімічнай рэакцыі. Калі вам было цікава, вы зразумелі матэрыял, то прымацуйце свае зорачкі ўнізе нашай прабіркі. Будзем лічыць, што вашы веды, як крышталічны асадак, моцныя і трывалыя. Калі на ўроку вы адчувалі складанасці пры рабоце з матэрыялам, з праграмай, ваш настрой быў сапсаваны, замацуйце зорачкі ў сярэдняй частцы прабіркі. Будзем спадзявацца, што вадкасць ператварыцца ў цвёрдае рэчыва і вашы веды стануць трывалымі. Калі вы стаміліся на ўроку, у вас засталося шмат пытанняў па новай тэме, або вы не жадалі працаваць, замацуйце зорачкі ў верхняй частцы прабіркі. Вялікі дзякуй!

  1. Дамашняе заданне: § 14, пытанні 1-7, дадаткова дамашні эксперымент.

                                                                                                                             Інструкцыя 1.

 

  1. Нагрэйце ў лыжачцы для спальвання рэчываў невялікі кавалак парафіну. Затушыце спіртоўку. Якія змяненні адбываюцца з парафінам у лыжачцы.
  2. Унясіце ў полымя спіртоўкі медный дрот. Пачакайце хвілінку, пакуль ён ахалодзіцца і паспрабуйце падрапаць нажом. Адзначце прыметы, якія адбываюцца. Аб чым яны сведчаць?
  3. У прабірку з блакітным растворам медзь(II)-сульфату (CuSO4) прыліце крыху празрыстага раствору натрый-гідраксіду(NaOH). Адзначце змяненні.
  4. У ступцы знаходзіцца невялікая колькасць кухоннай солі. Разатрыце яе песцікам. Якая з’ява пры гэтым назіраецца.

Вынікі назіранняў запішыце ў табліцу:

Назва доследу Прыкметы з’явы З’ява
 

Награванне парафіну

 

 

Награванне меднага дроту

 

Узаемадзеянне  медзь(II)-сульфату (CuSO4) з натрый-гідраксідам(NaOH)
 

Здрабненне солі

 

Інструкцыя 2.

  1. У прабірку з празрыстым растворам барый(II)-хларыду (BaCl2) асцярожна прыліце крыху разбаўленай сернай кіслаты (H2SO4). Адзначце змяненні.
  2. У прабірку з блакітным асадкам медзь(II)-гідраксіду(Cu(OH)2) асцярожна прыліце крыху раствору сернай кіслаты (H2SO4). Што пры гэтым назіраеце?
  3. 3. Запаліце спіртоўку. Асцярожна паднясіце бліжэй руку. Што вы адчуваеце? Якія прыкметы сведчаць аб тым, што ідзе хімічная рэакцыя?
  4. У ступцы змяшайце крыху кальцый-гідраксіду(Ca(OH)2) і амоній-хларыду(NH4Cl). Асцярожна разатрыце змесціва і панюхайце. Вынікі назіранняў запішыце ў табліцу.
Назва доследу Прыкметы, якія адбываюцца
Узаемадзеянне барый(II)-хларыду (BaCl2) з сернай кіслатой (H2SO4)
Узаемадзеянне медзь(II)-гідраксіду(Cu(OH)2) з сернай кіслатой (H2SO4)
 

Гарэнне спіртоўкі

 

Узаемадзеянне кальцый-гідраксіду(Ca(OH)2) і амоній-нітрату(NH4Cl).

Тэма: З’явы фізічныя і хімічныя. Прыкметы хімічных рэакцый.

Узровень 1.

  1. Плаўленне металаў можна аднесці да хімічнай рэакцыі:

а)так;

б)не.

  1. Вылучэнне газу сведчыць аб тым, што адбылася:

а) фізічная з’ява;

б) хімічная з’ява.

Узровень 2.

  1. З’явы, пры якіх адбываецца змяненне формы, агрэгатнага стану, але не ўтвараюцца новыя рэчывы:

а) хімічныя з’явы;

б) фізічныя з’явы.

  1. Да ўмовы праходжання хімічнай рэакцыі можна аднесці:

а) судакрананне рэчываў;

б) здрабненне рэчыва.

Узровень 3.

  1. З наступнага пераліку адзначце толькі фізічныя з’явы:

а) утварэнне інею;

б) гарэнне бенгальскіх агнёў;

в) раскладанне цукру;

г) свячэнне месяца;

д) выпарванне солі на саляным возеры.

  1. З наступнага пераліку адзначце толькі хімічныя з’явы:

а) дзеянне воцатнай кіслаты на мармур;

б) іржавенне цвіка;

в) у шклянку з вадой апусцілі некалькі крышталяў марганцоўкі, вада стала цёмна-фіялетавага колеру;

г)выбух навагодняй хлапушкі;

д) гарэнне электрычнай лямпачкі.

Узровень 4.

  1. Якія ўмовы неабходна стварыць, каб пачарненне меднай манеты адбывалася хутчэй:

а) апусціць яе ў ваду;

б) нагрэць у герметычна закрытай пасудзіне;

в) награваць над адкрытым полымем.

  1. Выберыце правільныя сцвярджэнні:

а) вылучэнне пузыркоў газу пры кіпячэнні вады з’яўляецца прыкметай хімічнай рэакцыі;

б) пры ўключэнні электранагравальніка спіраль нагрэлася і стала чырвонай – гэта сведчыць аб праходжанні хімічнай рэакцыі;

в) да фізічных з’яў можна аднесці зацвярдзенне шкляных вырабаў пры іх вытворчасці.

Узровень 5.

  1. Пры рабоце рухавіка ўнутранага згарання адбываецца згаранне бензіну. Газ, які ўтвараецца, вядзе да руху поршняў у цыліндрах. Якія з’явы адбываюцца ў час работы рухавіка? Растлумачце свой адказ.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.