Квэст — гульня «Экалагічнае асарці» (настаўніца пачатковых класаў Літвінцава В.Ю.)

Мэта: фарміраванне ўяўленняў і элементарных ведаў пра экалогію.

Задачы:

  • развіваць індывідуальныя здольнасці навучэнцаў, уменні працаваць у групе;
  • фарміраваць пазнаваўчыя інтарэсы ў пазаўрочны час;
  • выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.

Абсталяванне:

  • мультымедыйны праектар;
  • маршрутныя лісты;
  • карткі з заданнямі;
  • выстава кніг «Прырода – твой дом»;
  • выразкі з газет і часопісаў для стварэння калажа;
  • жэтоны для ацэнкі выканання заданняў;

За тыдзень да правядзення мерапрыемства дзеці атрымліваюць дамашнее заданне вывучыць песні “Что мне снег, что мне зной”, “В лесу родилась ёлочка”.

Ход мерапрыемства

 

Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік: Навакольны свет вельмі багаты і разнастайны. Любы дапытлівы чалавек спрабуе даведацца аб ім як мага больш. Але колькі б чалавек не імкнуўся да пазнання таямніц прыроды, ўсё роўна застануцца пытанні, загадкі, якія яна заўсёды будзе гатова іх прадставіць.

Прырода для нас – гэта крыніца жыцця, прыродных рэсурсаў, крыніца прыгажосці, натхнення і творчай дзейнасці. Каб захаваць дзіўны і шматстайны свет прыроды трэба ведаць яе і любіць усім сэрцам. Вельмі шмат паэтаў у сваіх творах пісалі аб прыродзе. На некаторыя была напісана музыка. Паслухайце, калі ласка, песню ў выкананні І. Дарафеевай «Мой родны кут».

(настаўнік зачытвае эпіграф да ўрока)

Эпіграф:

“Я сарваў кветку, і яна завяла.

Я злавіў матылька, і ён памёр у мяне на далоні.

І тады я зразумеў,

Што дакрануцца да прыгажосці можна толькі сэрцам.”(Р.Раждзественскі)

Настаўнік: Як вы разумееце сэнс гэтых слоў?

(адказы дзяцей)

Настаўнік: Наша задача – захоўваць прыроду, не забіваць, не мучыць нікога. Людзі самі выбіраюць, як ім жыць. Вашы дзеянні могуць быць стваральнымі, а могуць стаць і разбуральнымі, можна вучыцца будаваць, а можна навучыцца ламаць. Усім і ўсяму на Зямлі ёсць месца. Прырода — наш дом. Як жыць у такім многанаселенным свеце ўсім разам? Як не перашкаджаць адзін аднаму і не нашкодзіць прыродзе? Нам трэба толькі захоўваць і памнажаць прыгажосць прыроды. На ўсе гэтыя пытанні і трэба будзе нам сёння адказаць.

 

Пастаноўка мэты і задач мерапрыемства.

Настаўнік: Сёння мы пабываем у дзіўным свеце прыроды. Пабываем у гасцях у жывёл і раслін нашага краю. Вас чакаюць цікавыя пытанні і вясёлыя гульні.

Наша падарожжа будзе мець спаборніцкі характар. Таму нам з вамі трэба падзяліцца на дзве каманды “Турысты” і “Краязнаўцы”. Кожная з каманд атрымае маршрутны ліст, на якім паказаны прывалы. У час праходжання кожнага прывалу каманды павінны будуць выканаць заданні. За правільныя адказы вы атрымаеце жэтоны. Якая каманда збярэ за час вандравання больш жэтонаў, лічыцца пераможцам. Пасля праходжання кожнага прывалу ставіцца адзнака-сцяжок на маршрутным лісце.

(камандам раздаюцца маршрутныя лісты)

Настаўнік: Каманды, гатовы? Адпраўляемся ў падарожжа.

(гучыць турыстычная песня)

 

І. Прывал “Лясная сцежка” (кабінет біялогіі).

Когда ты идешь по тропинке лесной,

Вопросы тебя обгоняют гурьбой.

Одно «почему?» меж деревьями мчится,

Летит по пятам за неведомой птицей.

Другое – пчелою забралось в цветок,

А третье – лягушкою скок в ручеек.

«Что?» мышкой шныряет под листьями в норах,

«Кто?» ищет в кустах притаившийся шорох

Сидит «отчего?» на зеленом листке.

«Куда?» полетело верхом на жуке.

«Зачем?» вслед за ящеркой влезло на пень.

Вопрос за вопросом, и так – целый день!

Мыс вами, друзья, по тропинке идем

Ответы искать под зеленым шатром.

Настаўнік: Мы з вамі апынуліся на першым прывале “Лясная сцежка”. Першым конкурсам гэтага прывала – віктарына.

1-ы конкурс. Віктарына “Пазнай расліну па апісанні”.

Настаўнік: Кожная каманда павінна адгадаць і назваць расліну па яе апісанні. Для гэтага вам патрэбна выцягнуць картку з заданнем.

Пытанні для І каманды:

  1. З яго плятуць вясновыя вянкі, а калі яны адцвітаюць – разлятаецца на ўсе бакі свету(Дзьмухавец).
  2. На гэтым кветцы любяць гадаць закаханыя дзяўчыны (Рамонак).
  3. Якія дрэвы маюць белую кару? (Бяроза, асіна.)
  4. Якое дрэва дае, як і бяроза, салодкі сок? (Клён)

Пытанні для ІІ каманды:

  1. У якіх дрэў лісце восенню чырвонае? (Клён, рабіна.)
  2. Гэта самая першая кветка, якая з’яўляецца з-пад снегу. (Пралеска)
  3. Якую кветку называюць царыцай кветак? (Ружа)
  4. Лісце якога дрэва і без ветру трымціць? (Асіна)

2-і конкурс. Гульня “Чацвёрты лішні”.

Настаўнік: Камандам раздаюцца карткі-заданні. Дзецям неабходна выкрэсліць лішняе слова і растлумачыць, чаму?

Пытанні для І каманды:

1.Клён, рабіна, елка, цюльпан;

2.Бяроза, дуб, шыпшына, таполя;

3.Яблыня, парэчка, маліна, шыпшына.

Пытанні для ІІ каманды:

  1. Ліпа, асіна, клён, яблыня;
  2. Груша, сліва, таполя, вішня;
  3. Клубніцы, ружа, ландыш, фіялка.

3-і конкурс. Гульня “Зялёная аптэка”.

Настаўнік: Да стала выходзяць па аднаму удзельніку ад кожнай каманды. Яны выцягваюць па чарзе карткі з выявай лекавых раслін. Дзеці называюць расліну і вобласць яе прымянення ў медыцыне. За кожны правільны адказ камандзе выдаецца жэтон.

Настаўнік: Малайцы. З заданнямі вы справіліся. На сваіх маршрутных лістах пастаўце адзнаку аб праходжанні. Адпраўляемся далей.

(гучыць турыстычная песня)

 

ІІ.Прывал “Вадаёмы”.

Настаўнік: Вось мы апынуліся на другім прывале. Паглядзіце на сваіх маршрутных лістах, як ён называецца.

1-ы конкурс “Збяры прыказку”.

Настаўнік: Удзельнікі каманд у канвертах атрымліваюць разрэзанную на словы прыказку. Па сігналу вы павінны яе скласці і склеіць. Жэтон атрымлівае тая каманда, якая хутчэй і правільна справіцца з заданнем.

(«Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца»)

2-і конкурс. Красворд “Вадаёмы”.

 

  5. р  
  4. б а б ё 8. р
1. г   3. р   г   а
2. а п а л о н і к
р   с   з  
л к  
а а 7. р
ч   ы
ы б
6. к а ч к а

 

 

1.Кветка, якая расце на вадаемах.

  1. Дзіцяня лягушкі.
  2. Дробная расліна, які плавае ў вадаёмах з цёплай стаялай вадой.
  3. Жывёла – грызун, будуе плаціны. Хвост падобны на рыдлёўку.
  4. Высокая балотная трава.
  5. Пярэстая кракуша

Ловіць лягушак.

Ходзіць у развалачку —

Спатыкалачку.

  1. У бацькоў і дзетак

Усё адзенне з манетак.

  1. Жыве ў чыстых вадаемах, мае клешні.

 

Настаўнік: Адзначце, калі ласка, на маршрутных лістах знак праходжання гэтага прывалу. Прапаную вам прадоўжыць наша падарожжа.

(гучыць турыстычная песня)

ІІІ. Прывал «Музычны калейдаскоп» (актавая зала).

Настаўнік: Мы прыбылі з вамі на наступны прывал “Музычны калейдаскоп”. Першым конкурсам тут будзе праверка дамашнягя задання.

1-ы конкурс. «Спяваем разам» (дамашняе заданне).

Настаўнік: Папрашу падысці да мяне па аднаму прадстаўніку ад каманд. Шляхам выцягвання карткі з заданнем, вы даведаецеся, якую вам песню трэба праспяваць. Спяваем хорам адзін куплет і прыпеў песень. Тут ацэньваецца веданне тэксту песень, а таксама вакальнае выкананне. Каманда, якая лепш выканала заданне, атрымлівае жэтон.

(“Что мне снег, что мне зной”, “В лесу родилась ёлочка”).

Настаўнік: Калі паназіраць за жывёламі, то можна ўбачыць шмат цікавага і пацешнага. Прапаную камандам выцягнуць карткі з заданнямі і адлюстраваць звяроў так, каб усе здагадаліся, ХТО ГЭТА?

2-й конкурс. «Пацешныя звяркі»

Настаўнік: Першая каманда атрымлівае карткі, чытае і паказвае, другая каманда – адгадвае.

  1. Чапля і жабяняты ў возеры.
  2. Леў і сабачка.

Настаўнік: А зараз наадварот. Другая каманда атрымлівае карткі, чытае і паказвае, першая каманда – адгадвае.

  1. Варона і лісіца.
  2. Машанька і тры мядзведзі.

Настаўнік: Малайцы! Ідзем далей, на наступны прывал. Не забываем ставіць адзнаку аб праходжанні прывалу на маршрутных лістах.

(гучыць турыстычная песня)

 

ІV. Прывал «Экалагічны» (бібліятэка).

Настаўнік: Дзеці, што такое «экалогія»?

(выказванні дзяцей)

Настаўнік: Экалогія, гэта слова паходзіць ад двух грэцкіх слоў «ойкос» — дом і «логас» — вучэнне. Экалогія навука аб месцы пражывання, аб навакольным асяроддзі. Толькі «дом» тут разумеецца ў больш шырокім сэнсе слова. Як жа паводзіць сябе ў нашым вялікім доме – прыродзе, каб не нанесці шкоду ні кветачцы, ні крыніцы, каб Зямля заставалася выдатнай заўсёды?

Вось паслухайце верш пра гора – турыстаў, якія прыйшлі адпачыць у лес.

(чытае вучань)

Прагулка

Мы прыехалі на рэчку

Каб нядзелю правясці,

А вольнага мястэчка

Каля рэчкі не знайсці!

Тут сядзяць, і там сядзяць:

Загараюць і ядуць,

Адпачываюць, як хочуць,

Сотні дарослых і дзяцей.

Мы па беразе прайшлі

І паляначку знайшлі.

А на сонечнай палянцы

Там і тут пустыя шклянкі

Мы па беражку прайшлі,

Месца новае знайшлі.

Але й тут да нас сядзелі;

Таксама пілі, таксама елі,

Палілі вогнішча, паперу –

Насмяцілі і пайшлі!

Мы прайшлі, вядома, міма

– Гэй, хлопцы! – крыкнуў Дзіма, –

Вось мястэчка хоць куды!

Шмат крынічнае вады

І цудоўны выгляд!

Выдатны пляж!

Распакоўвай багаж!

Мы купаліся, загаралі,

Палілі вогнішча.

У футбол гулялі

Весяліліся, як маглі:

Пілі квас, цукеркі елі,

Карагодам песні пелі…

Адпачылі – і пайшлі!

Засталіся на паляне

Ля патухлага агня:

Дзве пабітых намі склянкі –

Два размоклых абаранкі –

Словам гара смецця.

Мы прыехалі на рэчку

Панядзелак правясці,

Толькі чыстага мястэчка

Каля рэчкі не знайшлі!

Настаўнік: Як вы думаеце, чаму ў панядзелак турысты не знайшлі чыстага мястэчка?

А што б вы зрабілі на месцы гэтых турыстаў?

Якую шкоду наносяць людзі такім паводзінамі?

Якія яшчэ крыніцы забруджвання прыроды вы ведаеце?

(дзеці пералічваюць)

(Далей ідзе гутарка бібліятэкара з дзецьмі каля кніжнай выставы “Прырода – твой дом”)

 

Настаўнік: Паглядзіце, калі ласка, на нашы маршрутныя лісты. Нам засталося прайсці адзін прывал.

(гучыць турыстычная песня)

 

  1. V. Прывал “Беражы прыроду” (кабінет пачатковых класаў).

Настаўнік: Мы сёння шмат гаварылі аб прыродзе, аб тым, што трэба берагчы нашу Зямлю. Беражыце кожнае дрэва, кожны кусцік! Не рвіце кветкі, не ламайце дрэвы, не руйнуйце гнёзды! Хай кожны з вас пасадзіць дрэва, кветкі і даглядае з любоўю за імі. Бо ад кожнага з нас залежыць будучыня нашай планеты, будучыня роднай Зямлі!

У завяршэнні нашага падарожжа прапаную вам паглядзець відэафільм “Па сцяжынках нашай малой радзімы”. У ім вы ўбачыце ўсю прыгажосць нашага мястэчка.

(прагляд відэафільма)

Настаўнік: Перад вамі на дошцы — чалавек і шмат усяго, што знаходзіцца вакол яго. Уявіце, што гэты чалавек – кожны з вас. Давайце разам размесцім каля яго тое, што кожны з нас хацеў бы бачыць у сваім навакольным асяроддзі.

(на дошцы змешчаны карцінкі жывёл, раслін, лясоў, азёр, палей, смецця, адходаў і г. д.)

Падвядзенне вынікаў мерапрыемства

Настаўнік: Падышоў час да падвядзення вынікаў нашага падарожжа і ўзнагароджання каманд.

Узнагароджанне каманд (кожны удзельнік атрымлівае медаль “Сябар прыроды”, падлічваюцца атрыманыя жэтоны, вызначаецца каманда-пераможца турыстычнага квэсту, якая узнагароджваецца граматай).

 

Рэфлексія “Пасадзім кветкі”

(на дошцы,на калажы, які стваралі дзеці, настаўнік прапануе ацаніць работу падчас мерапрыемства, пасадзіўшы кветкі)

  • Я ўсё зразумеў, мне спадабалася.
  • Я не ўсё зразумеў, але мне спадабалася.
  • Я не зразумеў, мне было нецікава.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.