Адна з галоўных падзей мінулага – падзеі Другой сусветнай вайны. На сённяшні дзень востра паўстае праблема скажэння разумення і пераменшвання значнасці лёсавызначальнай для ўсяго чалавецтва вайны, таму важна не дапусціць затушоўвання фактаў гісторыі вайны.
На выставе прадстаўлены фотаздымкі, копіі архіўных дакументаў, успаміны сведкаў, артыкулы, кнігі, матэрыялы з сеткі Інтэрнэт, а таксама прадметы з фонтаў музея-сядзібы “Пружанскі палацык”.
Вайна – агульначалавечае гора, яна забрала мільёны жыццяў, закранула кожную сям’ю. Памятаць аб вайне неабходна, таму што гэта – найважнейшая частка нашай гісторыі.