Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пастановай ад 07.07.2017 № 74 устанавіла пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў пры правядзенні ў 2017/2018 навучальным годзе выніковай атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.
Так, па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульная сярэдняй адукацыі абавязковы наступныя выпускныя экзамены:
“Беларуская мова” ў пісьмовай форме;
“Руская мова” ў пісьмовай форме;
“Матэматыка” ў пісьмовай форме.
Для вучняў, якія завяршылі навучанне і выхаванне на III ступені агульная сярэдняй адукацыі, абавязковы экзамены:
“Матэматыка” ў пісьмовай форме;
“Беларуская мова” або “Русская мова” па выбары вучня у пісьмовай форме;
“Замежная мова” у вуснай форме;
“Гісторыя Беларусі” у вусная форме.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2017 г.