Не паспеў празвінець першы званок, як вучні 7 класа разам са сваім класным кіраўніком вырашылі накіравацца ў двухдзённы паход у в. Руднікі. Мэтай вандравання было паназіраць за прыгажосцю асенняга лесу. У рамках года малой Радзімы з вучнямі была праведзена гістарычная віктарына “Гісторыя майго краю”, дзе вучні даведаліся аб ваенных падзеях у весках Казлы, Мокрае, Сілічы, Краснае і Ліхачы. Увечары юныя турысты накіраваліся на раённую станцыю дзіцячага турызму і краязнаўства. Дарэчы, у суботу там праходзіў дзень “Адчыняных дзвярэй”, куды прыехалі вучні з другіх школ. Для вучняў гэта была добрая магчымасць не толькі набыць новых сяброў, але цалкам прайсці ўсе турыстычныя тропы.