29 лістапада вучні 9 класа сталі ўдзельнікамі незвычайнага урока. Урок праходзіў у музеі «Пружаснкі палацык». Тэма ўрока «Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг». Дзявяцікласнікі разам з настаўнікам гісторыі і супрацоўнікам музея Шульгой Д.І. змаглі глыбей пранікнуць ў праблему генацыду беларускага народа на прыкладзе Пружанскага раёна. У ходзе экскурсіі па г. Пружаны вучні наведалі памятныя месцы, прысвечаныя падзеям 1941-1944 г. і звязаныя з тэмай урока. Гэта Помнік спаленым вёскам Пружанскага райна і Помнік ахвярам Халакоста.