Тэма: Хваробы органаў стрававання
Мэта: Фарміраванне ў вучняў ведаў пра захворванні органаў стрававання, пра здаровы лад жыцця, ўменняў па аказанні першай дапамогі, па доглядзе хворых і пацярпелых.
задачы:вучні павінны ведац ь прычыны і сімптомы захворванняў органаў стрававання, асаблівасці працякання захворванняў; прынцыпы лячэння, асаблівасці догляду за хворымі; прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанню захворванняў органаў стрававання.
Асноўныя паняцці: адрыжка, пякотка, метэарызм, востры гастрыт, язвавая хвароба страўніка і дванаццаціперснай кішкі, вострая пячоначная коліка.
Абсталяванне: плакат “Схема будовы органаў стрававання”, відэаролік, прэзентацыя.
Эпіграф: “Адзіная прыгажосць якую я ведаю, — гэта здароўе “ (Генрых Гейне)
“Калі хочаш разумным, дужым і прыгожым быць – сваім здароўем займайся”
Ход урока
Добры дзень.Сёння да нас завіталі госці – настаўнікі мед. падр. Пружанскага раёна і школьная медсястра Фляк Алена Васільеўна. Я рада бачыць усіх прыгожымі і здаровымі, бо як сказаў Генрых Гейне “Адзіная прыгажосць якую я ведаю, — гэта здароўе “
Настаўнік: мы працягваем вывучаць захворванні органаў, першая дапамога.
Тэма сёняшняга урока “Хваробы органаў стрававання”
Успомніце з курса біялогіі 9 класа будову і функцыі стрававальнай сістэмы:
І. Актуалізацыя ведаў, атрыманых у 9 класе на уроках біялогіі:
- Назавіце органы стрававальнай сістэмы.
- Якія змены адбываюцца з ежай ў роце .
- Якія змены адбываюцца з ежай у страўніку?
- Якія змены адбываюцца з ежай у 12-перснай кішцы? Ахарактэрызуйце ролю печані ў страваванні.
- Ахарактэрызуйце ролю печані ў страваванні.
- Што прадуцыруе падстраўнікавая залоза, куды упадаюць яе пратокі і якая роля яе ў страваванні?
ІІІ.
Настаўнік: Апорныя веды для вывучэння новай тэмы ў вас ёсць. Якая мэта сёняшняга нашага урока? Аб чым бы вы хацелі даведацца на сёняшнім уроку? Пастаноўка мэты.
ІУ. Асноўная частка.
— Настаўнік:Складаныя сацыяльныя умовы, нездаровы лад жыцця, неправільнае харчаванне, харчовыя атручэнні, інфекцыі, псіхічнае перанапружанне і стрэсавыя сітуацыі, хімічныя апёкі прыводзяць да захворванняў органаў стрававання.
— Гэтыя хваробы ў сувязі з іх шырокім распаўсюджаннем з’яўляюцца адной з важнейшых праблем унутранай паталогіі органаў чалавека. Яны займаюць 8 месца сярод прычын часовай непрацаздольнасці, 7 месца – у структуры першаснага выхаду на інваліднасць.
— На першым месцы па зваротам да урачоў стаяць хворыя з гастрытамі, на другім — з хваробамі печані і жоўцевага пузыра, на трэццім – з язвеннымі хваробамі страўніка і дванаццаціперснай кішкі.
— Магчыма і некага з вас, вашых родных кранула гэтая праблема?
— Якія скаргі ўхворых? (Адказы вучняў з дапамогай настаўніка): адрыжка, пякотка, метэарызм, боль у жываце, парушэнне апетыту, моташнасць, ірвота, парушэнні функцыі кішэчніка), непрыемны горкі смак у роце.
4. Настаўнік: Сёння у нас у гасцях доктар-гастраэнтаролаг, які адкажа нам на хвалюючыя нас пытанні. Відэаролік
5. Самастойная работа з падручнікам
Настаўнік: вы атрымалі пэўную інфармацыю ад гастраэнтаролага, а цяпер больш падрабязна азнаёмцеся з матэрыялам. Адкрываем падручнік на ст.191-194. Наша праца будзе арганізавана як і на папярэднім уроку.Запаўняеце на ватманах табліцу па плану: 1 -захворванне, 2 — прычыны, 3 –сімптомы, 4 –прынцыпы лячэння, 5 – прафілактыка (не запаўняюць).працуем па групам у 3 групах. 1 гр. – вывучае гастрыт, 2 гр.- язва, 3 – пячоначная коліка.
Фізкультмінутка (праз 5 мін працы) (практыкаванні на паляпшэнне мазгавога кровазвароту: нахілы галавы наперад, назад, управа, улева (3разы), кругавыя рухі галавы злева направа, справа налева (3 р.). Размінка для вачэй.)
Прэзентацыя работ, запіс у сшытак. Дадатковы матэрыял “ Гастрыт”, “Язва”, Хелікабактэр пілары
— 6. Дапаўненні настаўніка: іншыя захворванні Страўнікава-Кішэчнага тракту: хранічны гастрыт. Запаленне аднаго органа ўсёй сістэмы прыводзіць да захворванняў другога органа:
— дуадэніт, халецыстыт (святочная хвароба” – пераяданне, якая сказваецца на жоўцевым пузыры), каліт (захв. тоустай кішкі), панкрэатыт – падстраўнікавай залозы. Востры апендыцыт- неспецыфічнае запаленне червепадобнага адростка сляпой кішкі.
— Анарэксія — парушэнне харчовых паводзін прыводзіць да развіцця цяжкай недастатковасці харчавання і кахексіі. (фота). На жаль гэта стала актуальным сярод моладзі.немагчыма абысціся без мед. Дапамогі спецыялістаў.Мода на дыеты
7. Прафілактыка. У нас засталося нявырашаным адно пытанне: Як не захварэць? Як быць здаровым? Якія існуюць спосабы, метады, сродкі папярэджання і прафілактыкі захворванняў органаў стрававання.
З імі нас пазнаёміць Алена Васільеўна.
8. Сучасная медыцына дазваляе правільна паставіць дыягназ, каб правільна назначыць лячэнне, Выкарыстоўваючы такія метады дыягностыкі як ФГС, рэнтгенаскапія, УЗІ.
9. Замацаванне.
Вы атрымалі пэўныя веды і вы можаце прымяніць іх у сітуацыі прыбліжанай да рэальных абставін. Ітак, ідзе паседжанне кансіліума урачоў.Помніце: “Радаснае выражэнне твару урача — пачатак выздараўлення хворага”.
Сцэнка. (Рашыць сітуацыйную задачу) вадзіцель скардзіцца на частыя, ныючыя болі у сярэдняй частцы жывата. Болі ўзнікаюць пасля прыёму ежы або выкурвання сігарэты. Да прыёму ежы ён зрэдку адчувае пякотку у гэтай вобласці, якая лёгка здымае прыняўшы раствор піццявой соды. Растлумачце прычыну болей, якія узнікаюць і раскажыце аб мерах прафілактыкі гэтага захворвання.
(адказ: язва страўніка. Парушаецца рэфлекторная рэгуляцыя работы органаў стрававання з-за нерэгулярнага харчавання, курэння. Выдзяленне стрававальных сокаў не заўсёды адпавядае характару ежы. Працэсы стрававання ежы парушаюцца, і на сценках страўніка утвараюцца язвы. У страўніку і кішэчніку скапліваецца вялікая колькасць газаў . зрэдку яны выходзяць праз стрававод, цягнучы за сабою вадкае змесціва страўніка. Страўнікавы сок трапіўшы у стрававод, раздражае яго сценкі, вызываючы пякотку. Піццявая сода нейтралізуе саляную кіслату, якае змяшчаецца ў стрававальным соку, супыняючы на нейкі час пякоту. Прафілактыкай язвы страўніка з’яўляецца рэгулярнае збалансаванае харчаванне, адказ ад курэння.) .
Настаўнік: Кансультацыя была кампентэнтна. Дарэчы, 3 нашы дзяўчынкі плануюць звязаць сваю прафесійную будучыню з медыцынай.
10. Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак.
11. Заданне на дом: §5.4, табліцу, паўт. Сардэчна-сасудзістую сістэму. Падрыхтаваць паведамленні пра хваробы органаў кровазвароту
12.Рэфлексія: Самае галоўнае , Калі хочаш быць разумным, дужым і прыгожым — трэба памятаць пра правільныя адносіны да свайго здароуя, ім трэба займацца.
Вучні становяцца ў круг, бяруцца за рукі і выказваюць свае пажаданні сваёй суседцы, зыходзячы з той інфармацыі, якую вы пачулі на уроку.
Няхай будуць тваімі урачамитрое: вясёлы характар, пакой і упэўненасць у жыцці.