ЗАДАЧЫ:
1.Выклікаць эмацыянальны водгук пры ўспрыманні музычнага матэрыялу, узбагаціць музычныя ўражанні. Стымуляваць творчыя праяўленні дзяцей ва інструментальных імправізацыях. Садзейнічаць далейшаму развіццю асноў музычнай культуры.
2.Развіваць у дзяцей каардынацыю слыху i голасу, чысціню інтанацыі, творчую актыўнасць; уменне выразна спяваць, перадаючы ў спеўных інтанацыях музычны настрой.
3.Садзейнічаць фарміраванню рухальных навыкаў, арыентаванню у прасторы, здольнасці рухацца адпаведна з музычнымі вобразамі
Я. Жабко — перадаваць у бадзерай хадзьбе характар марша з выразным рытмічным малюнкам. Пачынаць і заканчваць рух з пачаткам і канцоўкай музыкі.
Дзеці ідуць адзін за адным бадзерым крокам з энергічным рухам рук-адна уперад, другая назад, з канцоўкай музыкі спыняюцца.
М. Картушына «Добры дзень!» — камунікатыўная гульня — пабуджаць да праяўлення станоўчых эмоцый. Замацоўваць уменне ўзгадняць рух з тэкстам.
Муз. кір.: — Сёння ў нашай зале многа гасцей. Давайце мы павітаемся i ix таксама павітаем.
Выхавацель паказвае лічбу «3». – Якая гэта лічба? (дзеці адказваюць). Усе pvxi
будзем выконваць тры разы.
А. Жалязнова «На коніку» — вучыць рухацца ў пары легкімі паскокамі. Узгадняць свае pyxi з эмацыянальным зместам песні-гульні, пры гэтым суправаджаць ix «цоканнем» языком.
Муз. кір.: -Сёння мы адправімся з вамі на вясковы дворык бабулі Наталлі. А дабярэмся туды мы на “коніку”.
Дзеці становяцца ў пары (адзін ззаду другога). Выхавацель складае пару «няпарнаму» дзіцяці. 1-2 разы аббягаюць групавы пакой i садзяцца на крэслы. У гэты час.
Выхавацель займае месца перад дзецьмі i накідвае на плечы хустку.
Муз. кір.: — Вось бабуля Наталля i сустракае нас.
Рыбкіна «На птушыным двары” — распеў па прынцыпу «Рэха». Развіваць у дзяцей эмацыянальны водгук на песню гульнявога характару.Чыста інтаніраваць скачок на сэксту ўверх. Практыкаваць у чыстым спеве м3 і б3 уніз. Дакладна перадаваць рытмічны малюнак.
Выхавацель спявае-дзеці паўтараюць.
А. Гедзіке «Навальніца» (урывак) — слухаць п’есу маляўнічага характару. Вызываць эмацыянальны водгук на хуткую музыку напружанага характару.
Муз.кір.: (адказваюць). Але, паднялася вялікая цемная хмара. закрыла паўнеба.
Загрымеў гром, зашумела закачаліся дрэвы….. Бліснула маланка… (можна яшчэ раз выканаць урывак).
Гульня на шумавых інструментах. Д/г «Навальніца» — фарміравоць способы сэнсорных дзеянняў, необходных для доследования і распрадмечвання музычных зя’ў, узбагачаць музычны сэнсорны вопыт дзяцей рознымі відамі слуховых адчуванняў.
Муз.кір.: — А давайце i мы з вамі пакажам гром. Зашумеў вецер. Ен станавіўся усе мацней i мацне (шуршунчыкі” -хутка). Закапалі кроплі, ідзе дождж (маракасыы – фэртэ). Бліснула маланка, грыміць гром! (барабаны – фортэ). Затым маланка пачала аддаляцца (барабаны — тяна). Дождж скончыуся, толькі зрэдку чуваць кропелькі дажджу (маракасы — піяна), ветрык прыціх (“шуршунчыкі” – паволі). Наступіла цішыня… (усе інструменты маўчаць).
Дыдактычная гульня «Дзе мае дзеткі?» — развіваць гукавысотны слых, замацоўваць праграмны матэрыял.
Муз. кір.: -У час навальніцы мамы-птушкі згубілі сваіх дзяцей. Першай стала зваць сваіх дзяцей качка (выхавацель паказвае картку):»Дзе мае качаняты, малыя рабяты ? Кра-кра ! » (спявае на «рэ» першай актавы). Дзеці, у якіх на картках выяўлены качаняты, падымаюць іх і адказваюць: «Кра-кра, мы тут» ( спяваюць на гуку «ля» першай актавы).
Выхавацель забірае ў дзяцей карткі i працягвае: «Узрадавалася качачка, што знайшла сваіх качанятак. Выйшла мама-курыца і таксама стала зваць сваіх дзяцей: «Дзе мае кураняткі, мілыя рабяткі? Ко-ко-ко!». (Гульня працягваецца, пакуль усе птушкі не знойдуць сваіх дзяцей).
Муз.кір.: -Узрадавалася бабуля Наталля, што ўсе мамы-птушкі знайшлі сваіх птушанят i запрашае ўcix нас у карагод.
Ж.Вішнякова песня-танец «Тупацень» — вызываць у дзяцей жаданне удзельтчаць у знаемым карагодзе. Удасканальваць уменне рухацца карагодным крокам, трымаючыся за рукі; кружыцца па аднаму, выконваць «спружынку». Узгадняць pyxi са спевамі.
Выхавацель (бабуля Наталля) спявае i танцуе разам з дзецьмі. Калі скончыцца мелодыя, дзеці застаюцца ў крузе.
-І тут раптам… (выконвае п’есу). На што гэта падобна? (дзеці
Выхавацель: Вырас у нашым агародзе ўраджай багаты.
Бо старанна працавалі я i ўсе рабяты.
Есць капуста, агуркі, бульба, морква, буракі!
Гарбузы, часнок, фасоль, многа бобу i гароху,
I сяго-таго патроху.
Дзіця: Урадзіла бульба добрая на полі,
гэтакай вялікай не было ніколі.
Мы яе капаем, у вядро складаем.
Мамам i бабулям мы дапамагаем.
Музыка гучыць у грамзапісу. Музычны кіраўнік і выхавацель танцуюць разам з дзецьмі.
Выхавацель: — Вось так мы дружна папрацавалі i патанцавалі… Але вельмі любяць у мой агарод заглядваць » зайцы».
Г.Галкіна «Зайцы ў агародзе» — удзельнічаць у рухомай гульні. Вобразна перадаваць гульнявыя дзеянні. Выхоўваць хуткасць рэакцыі, вытрымку.
Выхавацель выбірае вядучага. Гульня паўтараецца 2-3 разы. Затым збірае дзяцей у круг, усе прысаджваюцца на калені, размясціўшыся на дыване, аднаўляюць дыханне, гэтаму спрыяе ласкав,. спакойны голас Выхавацеля.
— Вось i пабывалі вы на маім вясковым дворыку. Пара развітвацца. Але так хочацца вам падаркі «Boceнi» перадаць… (дастае з кошыка лісце, раздае кожнаму па два).
С.Насауленка «Кружацца лісточкі’ — пазнаваць песню па музычным уступе. Перадаваць у спевах вяселы, радасны характар песні. Спяваць умеранна, легкім гукам, чыста інтаніруючы.
Гучыць уступ,выконваецца песня.
Беларуская народная мелодыя «Бульба», танцавальны эцюд — вучыць дзяцей выразна перадаваць танцавальныя pyxi, звяртаючы ўвагу на змяненне характару музыкі. Удасканальваць якасць выканання танцавальных рухаў.
Муз.кір.: -Нясіце лісточкі ў групу i з імі пагуляйце. Да пабачэння, дзеці!
На фоне музычнага суправаджэння «Кружацца лісточкі, дзеці пакідаюць залу.