Канспект музычнага занятку (Чарніцкая І. М. )

ЗАДАЧЫ:

1.Выклікаць эмацыянальны водгук пры ўспрыманні музычнага матэрыялу, узбагаціць музычныя ўражанні. Стымуляваць творчыя праяўленні дзяцей  ва інструментальных імправізацыях. Садзейнічаць далейшаму развіццю асноў музычнай культуры.

2.Развіваць у дзяцей каардынацыю слыху i голасу, чысціню інтанацыі, творчую актыўнасць; уменне выразна спяваць, перадаючы ў спеўных інтанацыях музычны настрой.

3.Садзейнічаць фарміраванню рухальных навыкаў, арыентаванню у прасторы, здольнасці рухацца адпаведна з музычнымі вобразамі

Я. Жабко — перадаваць у бадзерай хадзьбе характар марша з выразным рытмічным  малюнкам. Пачынаць і заканчваць рух з пачаткам  і  канцоўкай музыкі.

Дзеці ідуць адзін  за адным бадзерым крокам з энергічным рухам рук-адна уперад, другая назад, з канцоўкай музыкі спыняюцца.

М. Картушына «Добры дзень!» — камунікатыўная гульня — пабуджаць да праяўлення станоўчых эмоцый. Замацоўваць уменне ўзгадняць рух з тэкстам.

Муз.  кір.: — Сёння ў нашай зале многа гасцей. Давайце мы павітаемся i ix таксама павітаем.

Выхавацель паказвае лічбу  «3». – Якая гэта лічба? (дзеці адказваюць). Усе pvxi

будзем выконваць тры разы.

А. Жалязнова «На коніку» — вучыць рухацца ў пары легкімі паскокамі. Узгадняць свае pyxi з эмацыянальным зместам песні-гульні, пры гэтым суправаджаць ix «цоканнем» языком.

Муз. кір.: -Сёння мы адправімся  з вамі  на вясковы дворык бабулі Наталлі.  А дабярэмся туды мы на “коніку”.

Дзеці становяцца ў пары (адзін ззаду другога). Выхавацель складае пару «няпарнаму» дзіцяці. 1-2 разы аббягаюць групавы пакой i садзяцца на крэслы. У гэты час.

Выхавацель займае месца перад дзецьмі  i накідвае на плечы хустку.

Муз. кір.: — Вось бабуля Наталля i сустракае нас.

Рыбкіна «На птушыным двары” — распеў па прынцыпу «Рэха». Развіваць у дзяцей эмацыянальны водгук на песню гульнявога характару.Чыста інтаніраваць  скачок на сэксту ўверх. Практыкаваць у чыстым спеве м3 і б3 уніз. Дакладна перадаваць рытмічны малюнак.

Выхавацель спявае-дзеці  паўтараюць.

А. Гедзіке «Навальніца» (урывак) — слухаць п’есу маляўнічага характару. Вызываць эмацыянальны водгук на хуткую музыку напружанага характару.

Муз.кір.: (адказваюць).  Але, паднялася вялікая цемная хмара. закрыла паўнеба.

Загрымеў гром, зашумела закачаліся дрэвы….. Бліснула маланка… (можна яшчэ раз выканаць урывак).

Гульня на шумавых інструментах. Д/г «Навальніца» — фарміравоць способы сэнсорных дзеянняў, необходных для доследования  і  распрадмечвання музычных зя’ў, узбагачаць музычны сэнсорны вопыт дзяцей рознымі відамі  слуховых адчуванняў.

Муз.кір.: — А давайце  i мы з вамі  пакажам гром.  Зашумеў вецер. Ен станавіўся усе мацней i мацне (шуршунчыкі” -хутка). Закапалі кроплі, ідзе дождж (маракасыы – фэртэ).  Бліснула маланка, грыміць гром! (барабаны – фортэ).  Затым маланка пачала аддаляцца (барабаны — тяна). Дождж скончыуся, толькі зрэдку  чуваць кропелькі дажджу (маракасы — піяна), ветрык прыціх (“шуршунчыкі” – паволі). Наступіла цішыня… (усе інструменты маўчаць).

Дыдактычная гульня «Дзе мае дзеткі?» — развіваць гукавысотны слых, замацоўваць праграмны матэрыял.

Муз. кір.: -У час навальніцы мамы-птушкі згубілі сваіх дзяцей. Першай стала зваць сваіх  дзяцей качка (выхавацель паказвае картку):»Дзе мае качаняты, малыя рабяты ? Кра-кра ! » (спявае на «рэ» першай актавы). Дзеці, у якіх на картках выяўлены качаняты, падымаюць іх і  адказваюць: «Кра-кра, мы тут» ( спяваюць на гуку «ля» першай актавы).

Выхавацель забірае ў дзяцей карткі i працягвае: «Узрадавалася качачка, што знайшла сваіх качанятак. Выйшла мама-курыца і таксама стала зваць сваіх  дзяцей: «Дзе мае кураняткі, мілыя рабяткі? Ко-ко-ко!». (Гульня працягваецца, пакуль усе птушкі не знойдуць сваіх дзяцей).

Муз.кір.: -Узрадавалася бабуля Наталля, што ўсе мамы-птушкі знайшлі сваіх  птушанят i запрашае ўcix нас у карагод.

Ж.Вішнякова песня-танец «Тупацень» — вызываць у дзяцей жаданне удзельтчаць у знаемым карагодзе. Удасканальваць уменне рухацца карагодным крокам, трымаючыся за рукі; кружыцца па аднаму, выконваць «спружынку». Узгадняць pyxi са спевамі.

Выхавацель (бабуля Наталля) спявае i танцуе разам з дзецьмі.  Калі скончыцца мелодыя, дзеці застаюцца ў крузе.

-І тут раптам… (выконвае п’есу). На што гэта падобна? (дзеці

Выхавацель:       Вырас у нашым агародзе ўраджай багаты.

Бо старанна працавалі я i ўсе рабяты.

Есць капуста, агуркі, бульба, морква, буракі!

Гарбузы, часнок, фасоль, многа бобу i гароху,

I сяго-таго патроху.

Дзіця:                  Урадзіла бульба добрая на полі,

гэтакай вялікай не было ніколі.

Мы яе капаем, у вядро складаем.

Мамам i бабулям мы дапамагаем.

Музыка гучыць у грамзапісу. Музычны кіраўнік і  выхавацель танцуюць разам з дзецьмі.

Выхавацель: — Вось так мы дружна папрацавалі i патанцавалі… Але вельмі любяць у мой агарод заглядваць » зайцы».

Г.Галкіна «Зайцы ў агародзе» — удзельнічаць у рухомай гульні. Вобразна перадаваць гульнявыя дзеянні. Выхоўваць хуткасць рэакцыі, вытрымку.

Выхавацель выбірае вядучага. Гульня паўтараецца 2-3 разы. Затым збірае дзяцей у круг, усе прысаджваюцца на калені, размясціўшыся на дыване, аднаўляюць дыханне, гэтаму спрыяе ласкав,. спакойны голас Выхавацеля.

— Вось i пабывалі вы на маім вясковым дворыку. Пара развітвацца. Але так хочацца вам падаркі «Boceнi» перадаць… (дастае з кошыка лісце, раздае кожнаму па два).

С.Насауленка «Кружацца лісточкі’ — пазнаваць песню па музычным уступе. Перадаваць у спевах вяселы, радасны характар песні. Спяваць умеранна, легкім гукам, чыста інтаніруючы.

Гучыць уступ,выконваецца песня.

Беларуская народная мелодыя «Бульба», танцавальны эцюд — вучыць дзяцей выразна перадаваць танцавальныя pyxi, звяртаючы ўвагу на змяненне характару музыкі. Удасканальваць якасць выканання танцавальных рухаў.

Муз.кір.: -Нясіце  лісточкі ў групу i з імі пагуляйце. Да пабачэння, дзеці!

На фоне музычнага суправаджэння «Кружацца  лісточкі,  дзеці пакідаюць залу.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.