Беларускае літаратурнае чытанне (2 клас).Абагульняючы ўрок па тэме: “ І восень на прызбу ступіла…” (Неўдах Т. Г.)

Тэма : Абагульняючы ўрок па тэме: “ І восень на прызбу ступіла…”

Мэта: абагуліць веды па раздзелу; развіваць навык беглага, выразнага чытаня; выхоўваць любоў да прыроды.

                                                       Ход урока

1. Арганізацыйны момант. Аб’яўленне тэмы ўрока.

Наша прырода прыгожая ў любую пару года, але асабліва восенню.  Асенняя прырода прыцягвае сваёй непаўторнасцю паэтаў, пісьменнікаў, музыкантаў, кампазітараў і мастакоў. Колькі цудоўных твораў напісана пра восень! Сёння ў нас падагульняючы ўрок па раздзелу “ І восень на прызбу ступіла”. Як раз добра супала: закончылі мы вывучэнне раздзела  і закончылася пара года восень. Мы паўторым апавяданні, вершы, якія мы вывучалі і ўспомнім свае назіранні восенню.

2. Гульня-размінка “Збяры асенні букет”.( За правільны адказ даецца лісцік)

— Назавіце ўсе поры года.

— Якая пара года наступіла?

— Якая пара года была перад ёй?

— Назавіце асеннія месяцы.

— Чаму яны так называюцца?

— Чаму восень называюць залатой?

— Якая яшчэ бывае восень?

— Назавіце асеннія прыкметы

(Гром у кастрычніку- зіма бясснежная.

Першы снег упадзе на мокрую зямлю –застанецца, на сухую- растане.

Позні лістапад – на цяжкі год.

Калі ў кастрычніку птушкі лётаюць нізка каля зямлі – будзе ранняя і халодная зіма.

Яркія зоркі на небе – будзе мароз.

Сінічка пішчыць – холад кліча.

У лістападзе камары – быць мяккай зіме.)

3. Выстаўка малюнкаў.

— Восень яна вельмі розная. Спачатку цёплая, як лета. Потым залатая, рознакаляровая. У канцы дажджлівая, змрочная, сумная, халодная. Вывучаючы творы пра восень, вы малявалі малюнкі. На малюнках восень прыгажуня, чараўніца. Яны і падобныя і розныя, бо кожны маляваў свае ўражанні, свае адносіны да гэтай пары года.

4. Работа па падручніку. (стар. 60)

— Давайце ўспомнім першы дзень восені. Яго помняць усе дзеці. Чаму?

Разгледзьце малюнак. Адкажыце на пытанні.

Успомніце і раскажыце як вы правялі першы дзень у школе.

5. Работа ў групах.

— Што адбываецца ў прыродзе восенню?

Знайдзіце  і зачытайце правільныя адказы.

Дні становяцца кароткія, а ночы доўгія і цёмныя.

Адлятаюць у цёплыя краіны птушкі.

Шэрыя хмары зацягнулі неба, ідзе халодны дождж.

Па нізінах густа сцелюцца туманы.

6. Работа па падручніку.

— Успомніце змест апавядання Васіля Віткі “Восеньскія звесткі” (стар. 61)

Што адбылося, змянілася ў прыродзе з надыходам восені?

( Не чуваць было галасоў, воклічаў ластавак)

Здаецца яшчэ цяпло, нішто не прадвяшчае халады, а птушкі ўжо збіраюцца ў далёкі вырай. Самыя першыя ластаўкі, а за імі  …(называюць дзеці).

— Прачытайце два апошнія абзацы і адкажыце, чаму ў душы паэта “варухнулася трывога”?

( Наступае восень, а разам з ёю халады).

7. Гульнёвае практыкаванне “Знайдзі птушку па апісанню” (На дошцы птушкі)

— Цёмна-шэрая птушачка, знізу белаватая, з цёмнымі папярочнымі палосамі. (Зязюля)

8. Работа па зместу апавядання Я. Галубовіча “Памочніца”

— Як называецца апавяданне Янкі Галубовіча у якім расказваецца пра зязюлю? ( Памочніца)

Чаму яе так называе аўтар раскажа нам … . Яна рыхтавала паведамленне па гэтым творы.

9. Чытаецца верш “Нашы птушкі”.

10. Работа ў групах

Назавіце назвы і аўтараў вершаў, з якіх узяты гэтыя радкі.

“Адшумела лета

Роснымі лугамі . ….і”

“Залатыя стужкі

На бярозцы мілай. …”

“Замірае лета,

Заціхаюць далі, … “

“Восень, восень залатая

Сее радасць па зямлі, …”

Пра што расказваецца ў гэтых вершах?

Давайце прачытаем  іх.

11. Інсцэніроўка вершаў.

Да вас на ўрок прыйшлі героі твораў, якія мы вывучалі.  Пазнайце іх, назавіце назву і аўтара твора.  ( Міхась Скрыпка “Зайка і Бобік”, Іван Муравейка “Прытворка”)

Інсцэніроўка вершаў.

Што старажыў Бобік? (Капусту)

12. Работа па зместу ап. Алеся Жука “Хто вінаваты”

Восень самая багатая пара года. Чаму?

Адгадайце загадку

Хоць вусаты, хоць я колкі,

Ды не злосны ані колькі.

Лета ўсё адным заняты –

Кожны дзень спялю зярняты.

Не асыплюся на дол,

Хлебам я прыйду на стол. (Колас)

— У якім апавяданні хлопчык прасіў прабачэння ў хлеба? А за што?

Як трэба адносіцца да хлеба?

(Вучні чытаюць з дошкі)

Хлеб – вялікае багацце.

Хлебам слаўны родны край.

У сталоўцы, у школе, у хаце

Хлеб цані і паважай.

Хлеб – гэта багацце. Хлеб – гэта жыццё. На дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь змешчаны каласкі збожжа. Гэта сведчыць аб тым, што беларусы — людзі працавітыя, мірныя. Сімвалам дастатку на Беларусі лічыцца хлеб.

Чытаецца на памяць верш Авяр’яна Дзеружынскага “Хлебная скарынка”

13. Рэфлексія

— Гэты урачысты момант і падвёў наш урок да заканчэння. Ці спадабаўся вам урок? А вы спадабаліся мне за ўважлівасць, стараннасць, працавітасць.

Якой пары года мы прысвяцілі ўрок? (Восені)

Скажам восені : Да пабачэння! А каб успаміналася яна вам, вазьміце на памяць сабе па лісточку. Палажыце ў падручнік па чытанню. Няхай суправаджае ён вас кожны ўрок, напамінаючы цёплыя асеннія дзянькі

“Адшумела лета

Роснымі лугамі . ….і”

 

“Залатыя стужкі

На бярозцы мілай. …”

 

“Замірае лета,

Заціхаюць далі, … “

 

“Восень, восень залатая

Сее радасць па зямлі, …”

 

 

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.