Канспект урока “Скорасць. Простыя задачы на вызначэнне скорасці і часу” (Сергіенка В.Ю., 3 кл.)

Мэта: развіццё пазнаваўчай актыўнасці на аснове пошукавай дзейнасці вучняў пры вывучэнні паняццяў “адлегласць” і “скорасць”, устанаўленне ўзаемасувязі паміж імі.

Задачы: пазнаёміць з простымі задачамі на знаходжанне скорасці і часу;замацоўваць уменне выконваць вусныя вылічэнні з трохзначнымі лікамі; удасканальваць уменне рашаць задачы вывучаных відаў.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

— Сёння ўрок незвычайны .

Па-першае на ім прысутнічае многа гасцей, а па другое мы адправімся з вамі на алімпійскія гульні ў Пхёнчхан.

Каб добра ведаць матэматыку трэба быць не толькі кемлівымі, знаходлівымі, старанным, але абавязкова яшчэ здаровымі, вынослівымі, фізічна загартаваннымі.

( слайд 1)  “Хутчэй, вышэй, мацней”.Гэтыя словы з’яўляюцца дэвізам алімпійскіх гульняў. Гэта дэвіз і  нашага  ўрока.

2.Вуснае лічэнне

Заданне1

 З чаго пачынаецца алімпіяда?(з сімволікі, эмблемы)

Пяць пераплеценых кольцаў на сцягу алімпіядыз’яўляюцца сімвалам Алімпійскіх гульняў.Пяць кольцаў — гэта пяць частак свету: Амерыка, Еўропа, Азія, Афрыка і Аўстралія.

Гэтыя кольцы пафарбаваны ў сіні, жоўты, чорны, зялены і чырвоны колер

(Слайд 2)Давайце расфарбуем эмблему, для гэтага нам неабходна рашыць прыклады

(30*3):9= 90:9=10

(18+22)*2=40*2=80

6*6:4=36:4=9

(30+34):8=64:8=8

14*2:4=28:4=7

Заданне 2

  • (Слайд 3)
  • У Пхёнчхан з’е халіся спартсмены з усяго свету.

Берлін бліжэйшая да Пхёнчхана, чым Вашынгтон, але далейшая чым Масква. А Мінск бліжэй, чым Берлін. Размясціце гэтыя гарады вакол Пхёнчхана па аддалёнасці.

-Беларускія спартсмены з якога горада адправіліся на алімпіяду? (З Мінска. Мінск – сталіца Беларусі, нашай Радзімы.)

-Якія беларускія спартсмены выступаюць на алімпіядзе ў Пхёнчхане?

(Інфармацыя пра Бел. дэлегацыю)

— Мы сёння будзем не толькі гаварыць пра  алімпіяду, але і станем яе актыўнымі ўдзельнікамі – лыжнікамі.

-Адным з алімпійскіх відаў спорта з’яўляюцца лыжныя гонкі.

Прымем удзел у лыжнай эстафеце.

У нас дзве каманды, кожны яе ўдзельнік па чарзе праходзіць свой этап.
— Першая каманда — падыміце левую руку. Для вас карткі блакітнага колеру.

Другая каманда — падыміце правую руку! Для вас карткі жоўтага колеру.

 Будзьце ўважлівымі, вылічыце  неправільна — лыжы паедуць не туды, сам упадзеш  і каманду падвядзеш. Запісваем толькі правільныя адказы. Пабеглі!

3.Актуалізацыя ведаў

— Як і наша  дарога  на лыжных гонках  няроўная.То з горкі ўверх, то з горкі ўніз, так і наша праца на ўроку будзе цяжкая. Спартсмены за свае дасягненні атрымліваюць медалі, а вы за вашыя старанні атрымаеце самы значны  прыз- веды.

(Слайд 4)-Увага на экран. Якія адзінкі велічынь лішнія?

М, мм, км, мін, см, дм

Чаму? (Усе астатніяадзінкі даўжыні)

Размясціце адзінкі даўжыні ў парадку ўзрастання.

Што можна вымераць адзінкамі даўжыні? (Адлегласць)

Што мы называем адлегласцю? (Шлях, пройдзены за ўвесь час руху)

-Звярніце ўвагу на дошку! Знайдзіце і назавіце адзінкі часу і скорасці. (Вучань бярэ картку, называе велічыню. Выкладваюцькарткі з адзінкамі часу і скорасці  ў радок.)

— Звярніце ўвагу на літары. Складзіце з іх слова.

Прачытаўшы слова, вы ўжо здагадаліся, якая тэма нашага ўрока…(скорасць)

Задачы сенняшняга нашага урока: пазнаёміць з простымі задачамі на знаходжанне скорасці і часу;замацоўваць уменне выконваць вусныя вылічэнні з трохзначнымі лікамі; удасканальваць уменне рашаць задачы вывучаных відаў.

4.Тлумачэнне новай тэмы

  1. Правілы з падручніка ст . 58 (два)
  2. Задача № 1 ст.  58 (вучні чытаюць умову задачы з падручніка)

(Слайд5) Табліца

Аналіз задачы

Запіс рашэння задачы ў сшыткі

 

  1. Задача з падручніка №3(вучні чытаюць умову задачы з падручніка)

( Слайд 6) Табліца

Аналіз задачы

Запіс рашэння задачы ў сшыткі

  • Скласці задачу адваротную дадзенай на знаходжанне адлегласці(Вусна)

  1. Фізкультхвілінка

Давайце ўявім сабе, што мы біятланісты. Гэты від спорта спалучаее ў сабе лыжныя гонкі і ўменне трапна страляць.

  • І так ідзем на лыжах.
  • страляем па мішэнях на экране.
  • Скончылі страляць!
  • Зноў хутчэй на лыжы.
  • Зноў страляем!
  • На апошні круг на лыжы!
  1. Замацаванне вывучанага
  2. Рашэнне састаўной задачы (Факультатыўныя заняткі Ст. 115№2)

(Слайд 7)

Калектыўны аналіз задачы

1 група- запіс задачы.

2 група – самастойная работа (задача ў 3 дзеянні)

  1. — Скорасць бывае розная. Чым большая скорасць, тым менш траціцца часу на дарогу. Увага на экран.(Слайд 8)

— Паглядзіце на экран і вызначце, чыя скорасць большая.

(Слайд 9)Знайсці скорасць лыжніка

850 км/г   90 км/г    10 км/  40 км/г  145 км/г

(Слайд 10)рубрыка “Цікава ведаць”, рэкорды, параўнанне скорасці жывёл і спартсменаў)

3.Работа па варыянтах

Прыклады № 5, падручнік, ст.59.

900:300*110=330

800:200*220=880

600:12+500+5=555

900:15+3+600=663

Узаемаправерка

  1. Рэфлексія

Міні-дыягнастыка (Самастойная работа)

Каб правільна выканаць заданні, трэба карыстацца правіламі.

Як вызначыць скорасць?

Як вызначыць час?

Запоўніць табліцы. Індывідуальныя заданні, карткі рознага колеру (жоўты і блакітны)

Варыянт 1(блакітныя)

адлегласць час скорасць
120 км ?  км/г
?  м 4 мін 90 м/мін
125 м ?  с 5 м/с

 

Варыянт 2(жоўтыя)

адлегласць час скорасць
150 км ?  км/г
?  м 4 мін 70 м/мін
105 м ?  с 5 м/с

  1. Вынік урока

Дзякуй за працу. На ўроку вы былі старанныя, уважлівыя, кемлівыя.  Вы  добра умееце рашаць задачы і прыклады. А яшчэ вы любіце займацца спортам. Ведаеце віды спорту і нашых спартсменаў.На алімпіядзе спартсмены заваёўваюць медалі (назваць беларускіх прызёраў), а вы сёння на ўроку  атрымалі галоўны свой прыз – веды .

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.